2 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугорцы абаранілі на вулічных пратэстах універсітэт Сораса

Вугорцы абаранілі на вулічных пратэстах універсітэт Сораса
Виктор Орбан

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны выканае патрабаванні ЕЗ і грамадзян краіны.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан выканае патрабаванні Еўразвязу, якія тычацца новага закона аб адукацыі, што пагражае Цэнтральна-Еўрапейскаму ўніверсітэту Джорджа Сораса, заявілі прадстаўнікі правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), у якую ўваходзіць і партыя Орбана «Фідэс», паведамляе ВВС.

ЕНП, якая ўключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя і кансерватыўныя партыі краін Еўропы, правяла з вугорскім прэм'ер-міністрам сустрэчу, прыстрашыўшы выключыць «Фідэс» са свайго блока.

«Прэм'ер-міністр Орбан абяцаў радзе ЕНП выканаць усе патрабаванні Еўрапейскай камісіі ў вызначаныя ёю тэрміны», - паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта ЕНП Жазэфа Доля.

Раней Орбан назваў Сораса «амерыканскім фінансавым спекулянтам». Ён таксама сцвярджаў, што ідэалогія заснаванага Сорасам «Адкрытага грамадства» стала прычынай наплыву ўцекачоў у Еўропу.

У красавіку прэзідэнт Вугоршчыны Янаш Адэр падпісаў закон, які рэгулюе замежнае фінансаванне нацыянальных універсітэтаў. Закон кардынальна ўскладняе існаванне ў Вугоршчыне ўніверсітэтаў, зарэгістраваных за межамі ЕЗ: ім давядзецца адкрываць кампус за мяжой, змяніць свой юрыдычны статус і зрабіць больш жорсткім крытэрыі набору студэнтаў і супрацоўнікаў з ліку грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Каб зарэгістраваны ў ЗША Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт мог працаваць у Вугоршчыне, паводле новага закону неабходна пагадненне паміж дзвюма краінамі, якога пакуль няма.

Закон выклікаў масавыя акцыі пратэсту. 10 красавіка дзясяткі тысяч людзей узялі ўдзел у найбуйнейшай за апошнія тры гады дэманстрацыі ў Будапэшце, патрабуючы ад прэзідэнта краіны не падпісваць закон.

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт заснаваны Джорджам Сорасам у 1991 годзе. Ён уваходзіць у лік вядучых універсітэтаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках