5 траўня 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку адкрыўся мост Касцюшкі

2
У Нью-Ёрку адкрыўся мост Касцюшкі
ФОТА: SVABODA.ORG

Імя нацыянальнага героя Беларусі будзе насіць мост, які злучае раёны Бруклін і Квінз.

Мост адкрываецца для руху на месцы двух старых мастоў. Яны атрымалі імя ў гонар Тадэвуша Касцюшкі яшчэ ў 1940-м годзе, паведамляе Радые Свабода.

Тры гады таму замест іх сталі будаваць новы мост, каб вырашыць праблемы з рухам. 27 красавіка адкрылася яго ўсходняя частка. Мяркуецца, што старыя масты зруйнуюць летам 2017.

Імя нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі (1746-1817), які быў лідарам паўстання 1794 году ў Рэчы Паспалітай супраць расейска-прускай акупацыі, шырока ўганавараваная ў ЗША. Касцюшка далучыўся да Вайны за незалежнасць ЗША ў 1776 годзе. Адыграўшы значную ролю ў яе ключавых падзеях, ён атрымаў ордэн з рук Джорджа Вашынгтона і вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1784-м годзе.

Нацыянальны мэмарыял Тадэвуша Касьцюшкі знаходзіцца ў Філядэльфіі. У Нью-Ёрку разьмяшчаецца штаб-кватэра Фонду Касцюшкі. Помнікі Касцюшку ёсць у Бостане, Вест-Пойнце, Дэтройце, Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлэндзе. На Алясцы ў гонар Касцюшка названая выспа, а ў штаце Індыяна – акруга. Горад Касцюшка знаходзіцца ў Місісіпі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках