5 траўня 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Лукашэнка адкрыў мотасезон пад расейскім трыкалорам

53
Віктар Лукашэнка адкрыў мотасезон пад расейскім трыкалорам
ФОТА: KP.BY

У Менску праходзіць фестываль аматараў «Харлеяў».

Ужо трэці год мотасезон у Менску адкрываюць двойчы. У мінулую нядзелю калона разнамасных матацыклаў праехала ад Лядовага палаца да Футбольнага манежу. Сёння мотасезон адкрывае публіка больш салідная – для аматараў «Харлеяў» праводзіцца H. O. G. Spring Challenge. Тут шмат «vip-удзельнікаў», а восенню мінулага года на закрыццё сезону аматараў «Харлеяў» прыехаў Аляксандр Лукашэнка з усімі сынамі – яны ўзначалілі калону байкераў, піша kp.by.

ВІКТАР ЛУКАШЭНКА І НАЧАЛЬНІК ДАІ БЕЛАРУСІ ДЗМІТРЫЙ КАРЗЮК АДКРЫЛІ МОТАСЕЗОН
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Гэтым разам кіраўнік Беларусі ня ўдзельнічаў. Затое быў Віктар Лукашэнка – са сваім старэйшым сынам. Віктар – пастаянны ўдзельнік такіх мерапрыемстваў. Гэтым разам ён быў у кампаніі з кіраўніком ДАІ краіны Дзмітрыем Корзюком. Абодва былі апранутыя ў скураныя камізэлькі з лагатыпам HOG Iron Birds Chapter – гэта клуб аматараў «Харлеяў», які ўзначальвае сын скандальна вядомага генпракурора Расеі Арцём Чайка. Дэвізам клуба стала фраза на лацінскай мове «Gens una sumus», што азначае «Мы адна сям'я».

На камізэльцы Віктара Лукашэнкі быў намаляваны беларускі сцяжок. Праўда, «Харлей» сына кіраўніка Беларусі ўпрыгожваў расейскі сцяг.

Хоць на закрыцці мінулага мотасезона матацыкл Віктара Лукашэнкі быў упрыгожаны афіцыйнымі беларускімі сцягамі.

НА ЗАКРЫЦЦІ МІНУЛАГА МОТАСЕЗОНА МАТАЦЫКЛ ВІКТАРА ЛУКАШЭНКІ БЫЎ УПРЫГОЖАНЫ БЕЛАРУСКІМІ СЦЯГАМІ
ФОТА: YOUTUBE.COM @VECHA196

Таксама былі іншыя традыцыйныя ўдзельнікі – напрыклад, кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч.

КІРАЎНІК МУС БЕЛАРУСІ ІГАР ШУНЕВІЧ НА АДКРЫЦЦІ МОТАСЕЗОНА
ФОТА: БЕЛТА
ВІКТАР ЛУКАШЭНКА СА СВАІМІ ДЗЕЦЬМІ
ФОТА: KP.BY
ЖОНКА ВІКТАРА ЛУКАШЭНКІ ЛІЛІЯ І СЫНЫ: СТАРЭЙШЫ АЛЯКСАНДР І МАЛОДШЫ ЯРАСЛАЎ
ФОТА: KP.BY

Матацыклісты сабраліся ля Кургана Славы, і а 12 гадзіне калонай адправіліся ў Менск. Фестываль праходзіць на пляцоўцы за Домам футбола на праспекце Пераможцаў. Тут на працягу ўсяго дня будуць паказваць шоў з лятучымі матацыкламі, якое прадэманструюць найлепшыя спартоўцы Freestyle з Расеі і з-за мяжы. Яны пакажуць трукавую язду і паказальныя выступленні на матацыклах Harley-Davidson. А яшчэ будуць сілавыя конкурсы, канцэрт беларускіх гуртоў на чале з «J:МОРС», дзіцячыя зоны, фудкорт і розныя зоны з актыўнасцяў.

Вечарам байкеры адправяцца на закрытую частку свята – банкет і канцэрт Дзіяны Арбенінай з гуртам «Ночные снайперы» пройдзе ў клубе Falcon. Дарэчы, трапіць туды можа любы ахвочы – месца за столікам каштуе 140 рублёў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках