28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некаторых раёнах Беларусі выпаў снег

6
У некаторых раёнах Беларусі выпаў снег

Вясна ўжо два месяцы як увайшла ў свае законныя правы, але зіма не жадае адступаць.

Ранішняе надвор'е ў некаторых раёнах Менскай і Віцебскай вобласці пасмяялася з кіроўцаў, якія паспелі змяніць зімовыя шыны на летнія. Недалёка ад сталіцы, у Лагойскім раёне, адзначаўся мокры снег. Менск пакуль абыходзіцца дажджом, піша onliner.by.

- Снег буйнымі шматкамі пачаў ісці а 7 гадзіне раніцы, - распавядае сведка. - Тэмпература ўпала да 0,5 градуса. Я ехаў па дарозе з Плешчаніц у Менск. Да Лагойска ўсе заснежанае, бяспечная хуткасць руху - 60 км/г. Нягледзячы на тое што да гэтага часу стаіць зімовая гума, аўто заносіла з боку ў бок. Перад Лагойскам снегу стала значна менш, а пасля і зусім надвор'е змянілася на дождж.

Дзяжурны сіноптык пракаментаваў:

- У ранішнія гадзіны адзначаўся мокры снег на поўначы краіны - у Віцебскай вобласці, у раёне Нарачы і ў некаторых раёнах Менскай вобласці. Моцнага снегападу не зафіксавана. Вядома, у людзей травень асацыюецца з вясной, кветачкамі, але варта адзначыць, што ападкі ў гэты час года - нармальная з'ява. У Менску раніцай былі невялікія ападкі, удзень не прагназуюцца.

Інфармацыя для кіроўцаў: нягледзячы на снег, які выпаў, на дарогах у названых раёнах не адзначаецца ні галалёдзіцы, ні моцнага пагаршэнне бачнасці. Але быць асцярожнымі ўсё ж варта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках