28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын пакінуў менскае «Дынама»

3
Сяргей Касціцын пакінуў менскае «Дынама»
Сяргей Касціцын

Форвард нацыянальнай каманды Беларусі пакінуў менскае «Дынама» і ўклаў кантракт з ніжагародскім «Тарпеда».

Форварды Сяргей Касціцын, Дзяніс Паршын і абаронца Максім Кандрацьеў зноў стануць хакеістамі ніжагародскага «Тарпеда», паведамляе pressball.by.

30-гадовы Касціцын у 45 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ-2016/17 набраў 26 (5+21) балаў за менскае «Дынама», да якіх дадаў 2 перадачы ў плэй-оф.

31-гадовы Паршын у мінулым сезоне выступаў за омскі «Авангард» і уфімскі «Салават Юлаеў», усяго на яго рахунку 20 (8+12) балаў у 53 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 2 (0+2) балы ў 5 матчах плэй-оф . 34-гадовы Кандрацьеў у 60 матчах за «Амур» адзначыўся 19 (7+12) выніковымі баламі.

Раней Паршын выступаў за «Тарпеда» ў сезоне-2013/14, а Касціцын з Кандрацьевым - у сезоне-2015/16.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках