28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» засталося без трэнера

5
Менскае «Дынама» засталося без трэнера
Сяргей Бароўскі

Сяргей Бароўскі ўзначальваў сталічны футбольны клуб з 15 ліпеня 2016 года.

Як стала вядома tribuna.com, менскае «Дынама» рассталася з галоўным трэнерам каманды Сяргеем Бароўскім.

Пасля пяці тураў гэтага сезона менчукі з 9 баламі займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы. Таксама каманда вылецела ў 1/4 фіналу Кубка краіны ад берасцейскага «Дынама».

Нагадаем, Бароўскі ўзначаліў менскае «Дынама» 15 ліпеня мінулага года, замяніўшы на пасадзе Вука Рашавіча. У сезоне-2016 каманда заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ўпершыню за два гады не трапіла на групавы этап Лігі Еўропы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках