28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кінафільмы атрымалі ўзнагароды на прэстыжным кінафестывалі WorldFest

Беларускія кінафільмы атрымалі ўзнагароды на прэстыжным кінафестывалі WorldFest

У конкурснай праграме міжнароднага кінафестывалю ўдзельнічалі 194 фільмы з 43 краін свету.

Мастацкі фільм «Салодкае развітанне Веры» і дакументальная стужка «Песні старой Еўропы - старадаўнія беларускія народныя песні» атрымалі ўзнагароды на прэстыжным кінафестывалі WorldFest у Х'юстане. Пра гэта гаворыцца ў «Фэйсбуку» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» са спасылкай на ліст пасольства Беларусі ЗША ў Міністэрства культуры і МЗС, піша tut.by.

WorldFest - трэці па значнасці міжнародны кінафестываль у Паўночнай Амерыцы пасля Сан-Францыска і Нью-Ёрка. Юбілейны 50-ты Х'юстанскі кінафестываль праходзіў з 21 да 30 красавіка. У імпрэзе ўзялі ўдзел больш за 800 рэжысёраў, прадусараў і прафесіяналаў у галіне кінаіндустрыі. У конкурснай праграме ўдзельнічалі 194 фільмы з 43 краін свету.

Падчас урачыстай цырымоніі, якая праходзіла 29 красавіка, абвешчана аб прысуджэнні залатога прыза «Рэмі» мастацкаму фільму «Салодкае развітанне Веры» рэжысёркі Аляксандры Бутар у намінацыі «Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы». Стужка была знятая на «Беларусьфільме» ў 2014 годзе, прэм'ера адбылася ў траўні 2015 года.

Плацінавы прыз «Рэмі» дастаўся дакументальнаму фільму «Песні старой Еўропы - старадаўнія беларускія народныя песні» беларускі Волі Дземкі, якая пражывае ў ЗША, у намінацыі «Этнічныя/культурныя фільмы і відэаматэрыялы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках