28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не май месяц?»: беларусы выкладваюць фота першамайскага снегу

9
«Не май месяц?»: беларусы выкладваюць фота першамайскага снегу
ФОТА: OK.RU

Можа, травеньскае надвор'е і мала каго ўзрадавала, затое моцна здзівіла.

Беларусы ў сацыяльным сеціве актыўна дзеляцца фатаграфіямі першамайскага снегу, піша gazetaby.com.

Заснежаныя краявіды апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбук журналіст Алесь Дашчынскі: «Зноў зіма вярнулася. Пастаўскі раён. А што скажа Белгідраметэацэнтр?»

ПАСТАВЫ. ФОТА: АЛЯКСАНДР ДЗЯГЕЛЬ, OK.RU
ПАСТАВЫ. ФОТА: АЛЯКСАНДР ДЗЯГЕЛЬ, OK.RU
ПАСТАВЫ. ФОТА: АЛЯКСАНДР ДЗЯГЕЛЬ, OK.RU
ПАСТАВЫ. ФОТА: АЛЯКСАНДР ДЗЯГЕЛЬ, OK.RU

«Не май месяц?» — пытаюцца карыстальнікі Сеціва.

ПАСТАВЫ. ФОТА: АЛЯКСАНДР ДЗЯГЕЛЬ, OK.RU

Назіраўся снег і ў іншых раёнах Беларусі.

ГЛЫБОКАЕ. ФОТА ПРОСТА ЗІНА, OK.RU

Між тым сіноптыкі не даюць пакуль падставаў для аптымізму. Заўтра ўначы ў некаторых раёнах краіны тэмпература будзе ад мінус 1 да плюс 5. У аўторак, 2 траўня, месцамі таксама чакаюцца ападкі, у асноўным гэта будзе дождж, але можа назірацца і снег, запэўнілі ў Гідрамеце і папярэдзілі, што на бягучым тыдні рэзкага пацяплення чакаць не варта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках