19 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты заклікалі да салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам

4
Актывісты заклікалі да салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам
ДЗМІТРЫЙ ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Цяпер трэба змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Моладзевая актывістка Марына Насенка сфатаграфавалася на фоне турмы на вуліцы Валадарскага ў Менску з плакатам «Сёння саджаюць маіх сяброў – заўтра пасадзяць вашых». Аб значэнні акцыі салідарнасці з палітвязнямі яна напісала ў «Фэйсбуку».

«А сёння за кратамі знаходзіцца мой сябар, палітвязень, Дзмітрый Паліенка.

Акрамя яго, яшчэ шмат хто пакутуе за свае прынцыпы і погляды ў засценках. Пакуль яны там - мы ўсе закладнікі рэжыму.

Што мы можам зрабіць? Самае простае – даслаць ім лісты з словамі падтрымкі.

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч (паводле справы «крытычнай масы», 1,5 гады пазбаўлення волі), вул. Сікорскага 1, ІК-2, г. Бабруйск 213800».

Нагадаем, што 7 красавіка ўдзельнікі акцыі веласіпедыстаў «Крытычная маса» Дзмітрыя Паліенку асудзілі на два гады турмы.

Марина Носенко
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках