21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра беззаконне міліцыі ў Берасці

80
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра беззаконне міліцыі ў Берасці
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Збіты міліцыяй хлопец распавёў, як у РАУС яму ламалі косці і пры гэтым елі набытых ім у рэстарацыі ракаў.

Аляксандр Зехаў з мінулага тыдня знаходзіцца ў Цэнтральнай гарадской бальніцы Берасця. Страсенне мозгу і частковая страта памяці — гэта наступствы фізічнага гвалту. Як сцвярджае малады чалавек і ягоны сябар Сяргей Каляда, 7 траўня іх жорстка збілі міліцыянты. Аляксандр пакуль адмаўляецца размаўляць з журналістамі, паведамляе «Белсат».

Інцыдэнт пачаўся каля кавярня «Казка» ў Берасці

Тут хлопцы сустрэліся, каб пагаварыць і выпіць. Праз гадзіну — накіраваліся да таксі, але былі затрыманыя міліцыянтамі Маскоўскага РАУС. Са слоў сведак, сябры паводзілі сябе спакойна, не супраціўляліся. Іх адвезлі ў пастарунак, дзе, як кажуць пацярпелыя, пачалося жорсткае збіццё. Пра цяжкія фізічныя траўмы Сяргей Каляда паведаміў журналістам у мінулы чацвер.

«Пералом рукі і два рэбры паламалі. Цяпер мне даюць сродкі ад болю», — скардзіцца Сяргей.

У збіцці бралі ўдзел больш за дзесятак міліцыянтаў

Бацькі пацярпелых у якасці аднаго з магчымых фігурантаў інцыдэнту называюць Рамана Трафімука, участковага Маскоўскага РАУС. Журналісты «Белсату» звязаліся з гэтым супрацоўнікам МУС, аднак размаўляць ён катэгарычна адмовіўся. Не ў стане пракаментаваць справу і ў вышэйшых інстанцыях.

«Мы пакуль нічога не ведаем пра гэты інцыдэн. Магчыма, калі гэта на самай справе адбылося, праводзіцца праверка», — паведаміў УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Новыя падрабязнасці інцыдэнту

Сёння з бальніцы выйшаў адзін з пацярпелых — Сяргей Каляда. Ён распавёў журналістам, што адбылося пасля затрымання 7 траўня.

«Я пацікавіўся, што адбываецца, за што нас затрымалі. І ўсё... і паехала. Мне сказалі, каб я закрыў рот. Мяне спачатку білі дубінкамі. Я ад болевага шоку на некалькі хвілін страціў прытомнасць. Калі прачнуўся, білі ужо нагамі. Нас білі, а яны елі нашых ракаў», — успамінае Сяргей.

Такія выпадкі — ужо амаль норма

Аднак далёка не ўсе ахвяры асмельваюцца казаць пра міліцэйскі гвалт. Як і сябрам з Берасця, людзям нярэдка пагражаюць расправай.

«Я мяркую, што гэта следства таго, што адбору ў міліцыі як такога няма. Людзей бяруць, я не ведаю, хіба што па фізічнаму здароўю, не звяртаючы ўвагу на псіхічнае», — тлумачыць падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў.

«Міністр, падначаленыя якога робяць такое беззаконне, у такіх маштабах (гэта тычыцца не толькі пераследу апазіцыі, але і звычайных грамадзян), калі ён мае хоць кроплю сумлення, напэўна павінен сысці ў адстаўку. А ён што робіць? Апранаецца ў форму НКУС, і думае, што міліцыя робіць усё правільна», — дадае Казлоў.

Ці ўдасца прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў?

Пацярпелы Сяргей Каляда збіраецца найбліжэйшым часам напісаць скаргу. Падставай будуць высновы лекараў аб шматлікіх цялесных пашкоджаннях. Аднак ранейшыя гісторыі сведчаць, што пакараць работнікаў закрытага ад грамадства ведамства будзе нялёгка.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках