5 траўня 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»

6
На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»

Палітвязень распавёў у лісце пра свой побыт у бабруйскай калоніі.

Актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі №2 даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста», паведамляе «Белсат».

Сябар, які атрымаў ліст пажадаў не называць свайго імя.

«Умовы тут нармальныя. Як кажуць: жыць можна. Спадзяюся, больш нікуды пераводзіць не будуць. У мяне ўсё добра. Ужо працую. Вырабляем працоўныя пальчаткі. Нядаўна паставілі на ўлік як «экстрэміста». Цяпер хаджу з жоўтай біркай», — піша Зміцер.

Ці азначае такая бірка асаблівае стаўленне з боку адміністрацыі да палітвязня?

«Мы шмат з кім перапісваемся, і да нас асабіста нічога не даходзіць. І мы зрабілі высновы, што, напэўна, нейкая карэспандэнцыя, у тым ліку ад нас, не даходзіць. Гэта можа казаць пра нейкае асаблівым стаўленні да чалавека, калі ёсць такая практыка выкарыстання бірак», — мяркуе актывіст Вячаслаў Касінераў, які пакуль не дачакаўся лістоў ад Змітра Паліенкі, нягледзячы на тое, што сам яму пісаў.

Вячаслаў Касінераў называе такі выпадак выкарыстання бірак «дзікім»:

«Гэта штосьці накшталт канцлагера Асвенцым, калі габрэям вешалі цэтлікі на адзенне. А тут чалавек, які сядзіць за свае погляды, не звязаны ні з якімі сапраўднымі злачынствамі, на яго навесілі ярлык».

На думку Касінерава, пазбаўленне зняволенага карэспандэнцыі можна ацэньваць як ціск:

«Магчыма, гэта першы з такіх ціскаў. Хацелася б верыць, што большага яны сабе не дазваляюць».

Цяпер паплечнікі Змітра Паліенкі прыкладаюць намаганні, каб да яго патрапіў адвакат і атрымаў там на месцы інфармацыю. Сябры кладуць на рахунак Змітра грошы і высылаюць пасылкі, але не ведаюць, ці даходзяць яны да адрасата.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках