2 траўня 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: Такая ў Расеі бізнэс-эліта

10
Шандаровіч: Такая ў Расеі бізнэс-эліта
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ

Расейскі публіцыст распавёў, чаму яму спадабаўся відэазварот алігарха Усманава да апазіцыянера Аляксея Навальнага.

– Мне вельмі спадабалася, – сказаў Віктар Шандаровіч у эфіры «Эхо Москвы». – Таму што я ўвогуле за яснасць. І Алішэр Бурханавіч – ён неяк выявіў сябе абсалютна па-сумленнаму! Ён ва ўсёй красе сябе паказаў.

І калі нейкі чалавек трапіў у кому гадоў дваццаць таму, а цяпер прачнуўся, і яму было б цікава, дзе ён прачнуўся, у якім уласна грамадстве? – дастаткова паказаць вось гэта і сказаць яму, што гэта не наглядчык на зоне, не старэйшы ў камеры ў СІЗА... А гэта – бізнэс-эліта Расеі. Набліжаны да прэзідэнта Расеі. Усё, дастаткова.

Можна назад вяртацца ў кому яшчэ гадоў на колькі. Таму што ўсё зразумела. Калі гэта распальцаванае хамства – бізнэс-эліта ў нас, то ўвогуле ўсё зразумела з краінай. Вось яна такая, якая ёсць. Вось у нас такая эліта. Праз коску з Залдастановым, Кадыравым, вось з усім гэтым... Хто ў нас: спявачка Вокс, рэпер Птаха.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках