2 траўня 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыю фехтавання прадаўжае «трэсці»

2
Федэрацыю фехтавання прадаўжае «трэсці»
ФОТА: NPR.ORG

У Менску адбылася паўторная пазачарговая выбарчая канферэнцыя Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання.

Папярэдняя пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя, што адбылася 17 траўня, выдала крэдыт даверу Андрэю Губанаву, але была абвешчаная рэвізорам БРФФ Віктарам Рудаковым несапраўднай. Сёння ў новых выбарах кіраўніка БРФФ за кандыдатуру Аляксея Аўсянкіна, якая на мінулай канферэнцыі была прапанаваная Аляксандрам Гагіевым як узгодненая наверсе, было пададзена 16 галасоў. Супраць быў 1 голас, які належаў старэйшаму трэнеру нацыянальнай каманды шаблі Рыгору Лапатнёву, піша Прессбол. Кворум на паўторнай канферэнцыі зрэзалі да 17 дэлегатаў. На канферэнцыі 17 траўня прысутнічалі 30 чалавек, якія мелі права голасу. Сам кіраўнік БРФФ Андрэй Губанаў, як і ягоны намеснік, як і 6 чальцоў прэзідыума, на новай канферэнцыі не прысутнічалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках