2 траўня 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы начальнік чыгуначнай станцыі ў Ельску

15
Затрыманы начальнік чыгуначнай станцыі ў Ельску

Андрэй Зуевіч затрыманы паводле падазрэння ў атрыманні хабараў.

Начальнік чыгуначнай станцыі Ельска Андрэй Зуевіч знаходзіцца пад следствам ужо трэці месяц. Інфармацыю пра яго затрыманне tut.by паведаміла крыніца.

Пра затрыманне Андрэя Зуевіча стала вядома толькі нядаўна. Адсутнасць начальніка пацвердзілі і на ягоным працоўным месцы.

- Андрэй Іванавіч сапраўды затрыманы і знаходзіцца пад следствам яшчэ з пачатку вясны. Цяпер яго абавязкі часова выконваюць дзяжурныя супрацоўнікі станцыі, - адказалі ў прыёмнай чыгуначнай станцыі Ельска.

Андрэй Зуевіч быў прызначаны начальнікам станцыі раённага цэнтра ў 2015 годзе. Да свайго павышэння працаваў там жа - камерцыйным агентам, дзяжурным на станцыі.

Нагадаем, што блізу месяца таму былі затрыманыя начальнік Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Леанід Лемеш, а таксама начальнікі транспартных інспекцый у Гомелі і Гародні Сяргей Чучвага і Сяргей Грудзінскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках