8 траўня 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны галоўны забеспячэнец Мінскэнэрга

14
Арыштаваны галоўны забеспячэнец Мінскэнэрга

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння РУП «Мінскэнэрга».

Падставай да распачынання справы паслужылі матэрыялы даследчай праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭЗ ГУУС Менгарвыканкама. Устаноўлена, што службовая асоба 17 траўня гэтага года атрымаў хабар ад кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю сумаю $500, паведамілі БелТА ва ўпраўленні Следчага камітэта горада Менска.

Незаконнае грашовае ўзнагароджанне падазраванаму прызначалася за дачу абавязковых для выканання загадаў падначаленым. Гэта павінна было дапамагчы арганізацыі перамагчы ў двух працэдурах закупак, якія праводзяцца Мінскэнерга, і прывесці да заключэння дамовы пастаўкі з ТАА.

Следства правярае інфармацыю аб датычнасці начальніка аддзела да ўчынення іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падчас яго працы ў названай пасадзе. Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя следствам паводле ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) КК. Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках