5 траўня 2024, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім працуюць беларускія гастарбайтэры ў Літве

7
Кім працуюць беларускія гастарбайтэры ў Літве

Паводле вынікаў 2016 года беларусы сталі другімі па колькасці атрыманых дазволаў на працу ў Літве.

У першым квартале гэтага года Літоўская біржа працы выдала 1247 дазволаў на працу замежнікаў на мясцовых прадпрыемствах і арганізацыях. Гэта ў 1,7 разы менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, піша «Заўтра тваёй краіны».

Усяго за названы перыяд у Літве працаўладкаваліся грамадзяне з 24 краін. Палову афіцыйных гастарбайтэраў склалі ўкраінцы (50%). Беларусы атрымалі 38% працоўных ліцэнзій і былі на другім месцы. Далей ідуць грамадзяне: Малдовы — 5% дазволаў, Расеі — 3%, Кітая, ЗША і Сербіі – па 1%. Большасць ліцэнзій (55%) было выдадзена на працу ў сектары паслуг, 35% — у будаўніцтве і 9% — у прамысловасці.

Паводле вынікаў 2016 года беларусы таксама былі другімі па колькасці атрыманых дазволаў на працу ў Літве. Усяго на працягу 2016 года працадаўцы Літвы прыцягнулі праз біржу 12 600 замежнікаў. Грамадзяне Украіны склалі 54% ад усіх што ўладкаваліся на працу, Беларусі – 35%, Малдовы і Расеі – па 3%.

Паводле звестак беларускага Міністэрства замежных спраў, Літва ў 2016 годзе заняла чацвёртае месца па папулярнасці ў беларусаў, якія выязджаюць на працу за мяжу. У літоўскіх кампаніях-перавозчыках, на будоўлях, у рэстарацыях і на прамысловых прадпрыемствах працаўладкавалася 528 грамадзян Беларусі. Больш беларускіх гастарбайтэраў працавала толькі ў Расеі (4712. чалавек), Польшчы (918) і ЗША (734). Усяго летась на заробкі за мяжу выязджалі 7316 грамадзян нашай краіны.

Паводле звестак Еўрастата, колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў краінах Еўразвязу, была роўная 80 тысячам чалавек у 2014 годзе і 82 тысяч — у 2015 годзе. У рэйтынгу краін, грамадзяне якіх атрымалі ў апошнія гады грамадзянства ЕЗ, Беларусь знаходзілася на сёмым месцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках