5 траўня 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль пайшоў на саступкі палестынцам перад візітам Трампа

1
Ізраіль пайшоў на саступкі палестынцам перад візітам Трампа

Прэзідэнт ЗША неаднаразова падкрэсліваў, што ён у стане дамагчыся мірнага ўрэгулявання ізраільска-палестынскага канфлікту.

Ізраіль пайшоў на некаторыя эканамічныя саступкі палестынцам, прапанаваныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта, як паведамляе Reuters (пераклад – «Нямецкая хваля»), стала вядома ўсяго за некалькі гадзін да пачатку афіцыйнага візіту Трампа ў Ізраіль і Палестынскую аўтаномію. Трамп павінен прыбыць у Ізраіль у панядзелак, 22 траўня.

Як адзначае Reuters, былі адобраны некаторыя «эканамічныя меры, накіраваныя на тое, каб спрасціць паўсядзённае жыццё жыхароў Палестынскай аўтаноміі».

Сярод іншага, мяркуецца будаўніцтва двух індустрыяльных зон на поўначы і на поўдні Заходняга берага ракі Іардан, а таксама ўвод 24-гадзіннага рэжыму працы Моста караля Хусэйна (Мост Аленбі), які злучае тэрыторыю Палестынскай аўтаноміі і Іарданію.

У заяве кабінета міністраў Ізраіля падкрэсліваецца, што гэта зроблена напярэдадні прыбыцця амерыканскага прэзідэнта, які прасіў распачаць «некаторыя крокі ўмацавання даверу». Прэзідэнт ЗША мае намер 22 траўня правесці сустрэчу з Нетаньяху, а 23 траўня - з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

Раней Трамп неаднаразова падкрэсліваў, што ён у стане дамагчыся мірнага ўрэгулявання ізраільска-палестынскага канфлікту. Ізраіль і палестынцы спынілі мірны дыялог у 2014 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках