5 траўня 2024, Нядзеля, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст «Славіі» забіў кур'ёзны аўтагол у апошнія хвіліны матчу

3
Футбаліст «Славіі» забіў кур'ёзны аўтагол у апошнія хвіліны матчу
Фота: vk.com/slaviya_mozyr

Галоўны трэнер клуба Юрый Пунтус, мабыць, быў у шоку, на пасляматчавай прэс-канферэнцыі не з'явіўся.

Кур'ёзны атрымаўся аўтагол у футбаліста мазырскай «Славіі» Дзяніса Кавалеўскага. Ён забіў у свае брамы ўжо ў дададзеныя да асноўнага часу хвіліны і прынёс перамогу «Іслачы» — 2:3. Галоўны трэнер гаспадароў поля Юрый Пунтус, мабыць, быў у шоку, на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ён не з'явіўся, паведамляе euroradio.fm.

Нагадаем вынікі іншых матчаў 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе: «Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ» — 3:2, «Нёман» — «Крумкачы» — 2:0, «Дынама» (Берасце) — «Віцебск» — 2:0, «Гомель» — «Нафтан» — 3:1, БАТЭ — «Дынама» (Менск) — 1:0, «Шахцёр» — «Слуцк» — 2:1, «Менск» — «Днепр» — 0:0. Відэа галоў можна ўбачыць тут.

«Шахцёр» лідзіруе з 22 баламі. БАТЭ мае 20 балаў, менскае «Дынама» — 18, «Нёман» і «Слуцк» — па 17. Гульні 10-га тура пройдуць 24, 26 і 27 траўня. Цэнтральным паядынкам тура стане сустрэча менскага «Дынама» і «Шахцёра».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках