5 траўня 2024, Нядзеля, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дутэртэ: Магчыма, мне не трэба прэзідэнцтва

2
Дутэртэ: Магчыма, мне не трэба прэзідэнцтва
РАДРЫГА ДУТЭРТЭ
ФОТА: GREGORIO B. DANTES JR/ZUMAPRESS

Адыёзны кіраўнік распавёў, што не шчаслівы на пасадзе прэзідэнта Філіпін.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ распавёў, што не шчаслівы на пасадзе кіраўніка дзяржавы, але павінен працягваць працу ў імя сваёй краіны. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю расейскім журналістам напярэдадні свайго візіту ў РФ, паведамляе ТАСС.

«Некаторыя кажуць, што закон, што разглядаецца, аб вайсковым становішчы на востраве Мінданао патрэбны для ўмацавання маёй улады. Але мне ўжо 72 гады. Калі вы спытаеце мяне, ці шчаслівы я займаючы пасаду прэзідэнта, то скажу - не», - сказаў Дутэртэ.

«Магчыма, сапраўды мне цяпер не трэба прэзідэнцтва. Але я не магу павярнуць назад, павінен рабіць гэтую працу», - дадаў кіраўнік. Напрыклад, «раней, у маладосці, я шмат лётаў, а цяпер я ненавіджу палёты, але павінен гэта рабіць у інтарэсах маёй краіны», - распавёў прэзідэнт.

Што тычыцца актуальнага закона аб вайсковым становішчы, то, з ягоных слоў, гэта трэба не для таго, каб паказаць яго (Дутэртэ) сілу як прэзідэнта. «Згодна з канстытуцыяй, кіраўнік дзяржавы павінен ахоўваць і абараняць філіпінскую нацыю, і я буду рабіць гэта, нягледзячы на цану», - дадаў ён. Дутэртэ таксама падкрэсліў, што бачыць «свой абавязак у служэнні дзяржаве». Філіпіны «павінны стаць мірным і камфортным месцам для жыцця», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках