5 траўня 2024, Нядзеля, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала беларускага гросмайстра Віктара Купрэйчыка

9
Не стала беларускага гросмайстра Віктара Купрэйчыка
Віктар Купрэйчык
ФОТА: «Радыё Свабода»

3 ліпеня вядомаму шахматысту споўнілася б 68 гадоў.

Сёння не стала вядомага беларускага шахматыста, міжнароднага гросмайстра Віктара Купрэйчыка, паведамляе «Народная Воля».

Апошнім часам Віктар Давыдавіч хварэў і нават, калі ездзіў на нейкія замежныя турніры, звяртаўся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы той краіны, дзе знаходзіўся.

«Мне неабходна бесперапынку рабіць пэўныя медыцынскія працэдуры, а таму, напрыклад, падчас турніру, у Ерэване ўсё гэта разглядалася нават на ўзроўні міністра аховы здароўя, - распавядаў ён. - Мой добры сябар і вядомы армянскі шахматыст Рафік Ваганян паклапаціўся. Таму даводзілася сумяшчаць матчы з наведваннем лякарні. Але шахматы - неад'емная частка майго жыцця. Калі гуляю - значыць, жыву».

3 ліпеня Віктару Купрэйчыку споўнілася б 68 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках