5 траўня 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні чалавек ушанавалі памяць змагароў за незалежнасць Літвы

1
Сотні чалавек ушанавалі памяць змагароў за незалежнасць Літвы
Фота: DELFI

Літоўцы ўспамінаюць партызан, якія змагаліся супраць савецкай акупацыі.

Больш за 300 чалавек у нядзелю паходам ушанавалі памяць літоўскіх партызан, якія змагаліся з савецкімі акупантамі ў Аўкштайціі (этнаграфічнай вобласці на паўночным усходзе сучаснай Літвы), піша Delfi.lt.

Міністр абароны Літвы Раймандас Каробліс, які ўдзельнічаў у паходзе, адзначыў, што партызанская барацьба дапамагла Літве выжыць і аднавіць незалежнасць. Падчас дзесяцікіламетровага маршруту ўдзельнікі паходу наведалі месцы партызанскіх бункераў, а таксама могілак, на якіх пахаваныя партызаны Альгіманцкай акругі. Партызанскія атрады ў Літве пачалі ствараць у канцы вясны 1944 года. У 1944-1946 гадах утварыліся вялікія атрады, якія налічваюць да ста партызан. Блізу 30 тысяч мужчын кантралявалі ўсю Літву, за выключэннем гарадоў. Яны ішлі на бой з работнікамі НКВД, перашкаджалі выбарам, абстрэльвалі месцы для галасавання, змагаліся з прымусовым стварэннем калгасаў.

На другім этапе барацьбы ў 1946-1948 гадах партызаны, якія страцілі блізу 10 тысяч байцоў, сфармавалі больш дробныя атрады, абсталявалі бункеры, перайшлі да звычайнай тактыкі партызанскай вайны. Партызанам удалося стварыць цэнтралізаваныя структуры, аднак яны былі хутка знішчаныя. У 16-а лютага 1949 г партызаны распаўсюдзілі дэкларацыю, у якой прадугледжвалася аднаўленне дзяржаўнасці Літвы і яе дэмакратычных прынцыпаў кіравання. Арганізаваная ўзброеная барацьба скончылася вясной 1953 года. З трох Балтыйскіх краін партызанскі супраціў савецкім уладам у Літве быў найбольш моцным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках