5 траўня 2024, Нядзеля, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Заўтра чакаецца да +25 градусаў

Сіноптыкі: Заўтра чакаецца да +25 градусаў

На тыдні сіноптыкі абяцаюць дождж, сонца і тэмпературу ў межах нормы.

Умерана цёплае і няўстойлівае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні ў рэспубліцы. Цяплей будзе на паўднёвым захадзе, халадней - на паўночным усходзе краіны. Пра гэта tut.by расказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 23 траўня, уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Удзень пераважна на поўдні рэспублікі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і ўранку месцамі слабы туман. Тэмпература ўначы +6...13°С, удзень +18...23°С, на поўдні да +25°С.

У сераду ў асобных раёнах краіны, а ўдзень у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, удзень на паўднёвым усходзе рэспублікі навальніцы. Тэмпература ўначы +6...13°С, удзень +17...23°С, на поўначы +15...16°С.

25 траўня ў асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, на паўднёвым усходзе навальніцы. Тэмпература ўначы ад +5°С на паўночным захадзе да +13°С на паўднёвым усходзе краіны, удзень +16...23°С.

У пятніцу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе дажджы ўжо на большую частку тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і зранку слабы туман. Тэмпература ўначы +5...12°С, удзень +13...20°С.

У выхадныя пераважна без ападкаў. Сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе траўня ў Беларусі чакаецца блізу кліматычнай нормы (норма +14...16°С).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках