5 траўня 2024, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як берасцеец здаў на металалом фантан

5
Як берасцеец здаў на металалом фантан

Партуль міліцыі затрымаў вандала-недарэку на месцы злачынства.

У Берасці вандал пашкодзіў дэкаратыўныя канструкцыі фантана і здаў іх на металалом, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама маёр міліцыі Ілля Помін.

Жыхар абласнога цэнтра, які вядзе асацыяльны лад жыцця, яшчэ ў красавіку распачаў спробу дэмантаваць металічныя канструкцыі, якія ўпрыгожваюць абноўлены фантан на пляцоўцы каля Палаца культуры прафзвязаў.

Адламаныя элементы ён збыў свайму знаёмаму ў якасці лому. Тады яму ўдалося застацца незаўважаным. У ноч з 18 на 19 траўня вандал зноў адправіўся на справу. Яго заўважыла вартаўнік ДК і выклікала міліцыю. Патруль затрымаў зламысніка на месцы злачынства. Мужчына паспеў пакінуць без рук некалькі скульптур.

Цяпер прызначаная экспэртыза, якая ўстановіць суму прычыненай шкоды. Пасля расследавання дзеянням берасцейца будзе дадзеная прававая ацэнка і вызначаная мера пакарання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках