5 траўня 2024, Нядзеля, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Трактарнага завода ў Менску прыпаркавалі дзіўныя «жыгулі»

7
Каля Трактарнага завода ў Менску прыпаркавалі дзіўныя «жыгулі»

Незвычайнае аўто ўяўляе з сябе нешта сярэдняе паміж рэкламнай дошкай і дапамогай у НЛП.

Пра гэта пішуць журналісты citydog.by, якія выявілі незвычайны аўтамабіль ля Дома культуры Трактарнага завода.

«На днях, шпацыруючы ля Трактарнага завода, мы выявілі вось такі аўтамабіль з напісаным звычайнай фарбай словам «Нерухомасць». Аўтамабіль - рэкламная дошка, аўтамабіль - білборд, аўтамабіль - рэкламны мэсэдж.

Усе шыбы «жыгулёнка» залепленыя як збітымі агіткамі рыэлтараў («увага», «бясплатна», «купіць/прадаць»), так і амаль НЛП-абаротамі: «Карацей кажучы», «Стой!» і інш. А самым цярплівым чытачам як крайні варыянт супрацоўніцтва прапануюць «абмен гэтага аўто на ўсякую нерухомасць з неімаверна вялікі даплатай». І вы яшчэ сумняваецеся?», - пішуць журналісты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках