5 траўня 2024, Нядзеля, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі спытае беларускія ўлады пра «Справу патрыётаў»

Кіраўнік МЗС Эстоніі спытае беларускія ўлады пра «Справу патрыётаў»

Cвэн Міксер задасць у Менску «нязручныя пытанні».

Міністр замежных спраў Эстоніі праінфармаваны пра справу «Белага легіёну» і збіраецца падчас візіту ў Беларусь падняць пытанне з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адказе прэс-службы эстонскага МЗС на запыт «Радые Свабода».

Напярэдадні рабочага візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Эстоніі Свэна Міксера, грамадзянскія актывісты з Латвіі, Эстоніі і Беларусі звярнуліся да яго з адкрытым лістом з просьбай паўплываць на беларускія ўлады ў пытанні рэпрэсій супраць актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці.

«У Вас адбудзецца размова з Міністрам Уладзімірам Макеем, які заўсёды быў самым праеўрапейскім членам беларускага ўрада. Калі ласка, падніміце пытанне «Белага Легіёну» ў гэтай гутарцы. Мы верым, што Уладзімір Макей зможа данесці да Аляксандра Лукашэнкі, што для яго асабіста і для Беларусі, з пункту гледжання Еўрапейскай перспектывы лепш пазбегнуць фабрыкацыі гэтай справы і забяспечыць яе ўдзельнікам сумленны і адкрыты судовы працэс. Важна, каб гэты працэс быў прызнаны сумленным і адкрытым міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, - гаворыцца ў адкрытым лісце да міністра Міксера.

У МЗС «Свабодзе» паведамілі, што працоўны візіт Свэна Міксера, які быў запланаваны на 23 траўня, пераносіцца праз «змяненні ў раскладзе ў Беларусі», аднак міністр праінфармаваны пра ліст.

«Паколькі пытанне правоў чалавека ў Беларусі цалкам, у тым ліку затрымання людзей, знаходзіцца пад пільнай увагай ЕЗ цягам некалькіх гадоў, міністр, безумоўна, паставіць гэтыя пытанні на парадак дня, калі справа дойдзе да візіту», - гаворыцца ў адказе прэс службы Міністэрства замежных спраў Эстоніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках