5 траўня 2024, Нядзеля, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус вярнуў Баранавічам дарогу

3
Мікалай Чарнавус вярнуў Баранавічам дарогу

Баранавіцкі актывіст сабраў подпісы гараджан і дамогся рамонту ходнікаў.

У лістападзе мінулага года Мікалай Чарнавус-малодшы звярнуўся да мясцовых уладаў з просьбай адрамантаваць ходнікі на вуліцы Прамысловай. Да ліста прыклаў подпісы мясцовых жыхароў, якія сам сабраў. У красавіку 2017 года з гарвыканкама прыйшоў ліст, у якім паведамілі, што тратуар адрамантавалі, піша intex-press.by.

Мікалай Чарнавус-малодшы распавядае, што летам мінулага года, калі ён праводзіў перадвыбарчую агітацыю як кандыдат у «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», яму даводзілася часта камунікаваць з жыхарамі горада. Многія людзі дзяліліся з ім сваімі праблемамі. Напрыклад, жыхары вуліцы Прамысловай, са слоў Мікалая Чарнавуса, скардзіліся на жудасны стан ходніка, які праходзіць уздоўж іх вуліцы і злучае жылыя дамы з аўтобусным прыпынкам.

- Калі я бываў у тым раёне, таксама звяртаў на яго ўвагу. Па гэтым тратуары хадзіць было немагчыма! - распавядае Мікалай Чарнавус. - А як быць маці з вазком або інвалідам?

Да лістапада Мікалай Чарнавус сабраў блізу 60 подпісаў гараджан у падтрымку рамонту тратуара на вуліцы Прамысловай і накіраваў ліст у Баранавіцкі гарвыканкам.

У снежні яму адказалі, што ўмовы надвор'я пакуль не дазваляюць выканаць рамонт ходнікаў, і ён будзе зроблены вясной 2017 года, калі растане снег.

- Калі шчыра, я думаў, што да вясны пра наш зварот і пра тратуар забудуцца, - распавядае Мікалай Чарнавус.

Але, на дзіва актывіста, у канцы красавіка яму прыйшоў ліст з Баранавіцкага гарвыканкама, у якім было сказана, што частку тратуара (каля дома №32 на вуліцы Прамысловай) ужо адрамантавалі, астатняе (участак паміж дамамі №№38 і 42) зробяць да канца года.

- Я з'ездзіў на Прамысловую і пераканаўся, што самую жудасную частку тратуара сапраўды адрамантавалі, - распавядае Мікалай Чарнавус. - Аб'яднаўшыся, можна дамагацца развязання праблем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках