5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат збеглага суўладальніка «Еўраопта» ўзначаліў кампанію

7
Брат збеглага суўладальніка «Еўраопта» ўзначаліў кампанію

Былы гендырэктар паніжаны на пасадзе.

У кіраўніцтве найбуйнейшай беларускай сеткі крам «Еўраопт» прайшлі кадравыя перастаноўкі.

Былы старшыня Рады дырэктараў ТАА «Еўрагандаль» Андрэй Зубкоў стаў генеральным дырэктарам кампаніі - некалькі гадоў таму ён ужо працаваў на гэтай пасадзе, піша nn.by

Андрэй Зубкоў

Былога гендырэктара Піліпа Арцёменку панізілі на пасадзе. Цяпер ён будзе адказваць за раздробны гандаль.

Новым старшынём Рады дырэктараў стаў Аляксандр Літвін. Раней ён быў адным з чальцоў Рады дырэктараў.

Аляксандр Літвін

Аляксандр Літвін - брат Сяргея Літвіна, аднаго з заснавальнікаў кампаніі. Літвін заснаваў бізнэс разам з яшчэ адным беларусам, Уладзімірам Васілько. Але і Літвін, ды Васілько цяпер пражываюць за мяжой.

У 2003 годзе абодвух бізнэсоўцаў ледзь не затрымалі. Паводле высноваў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, бізнэсоўцы мелі дачыненне да стварэння злачыннай арганізацыі і былі вінаватыя ў нявыплаце мытных падаткаў, кантрабандзе, адмыванні нажытых несумленным шляхам даходаў.

Сяргей Літвін і Уладзімір Васілько паспелі з'ехаць за мяжу. На патрабаванне беларускай пракуратуры іх затрымалі ў Варшаве, але палякі наважылі, што довадаў віны бізнэсоўцаў недастаткова. Літвін ды Васілько выйшлі на волю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках