5 траўня 2024, Нядзеля, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі змагаюцца за дрэвы на вуліцы Цэнтральнай

7
Менчукі змагаюцца за дрэвы на вуліцы Цэнтральнай
ФОТА: ONLINER.BY

Дзеля цеплатрасы ўлады спілавалі 135 здаровых дрэваў на вуліцы Цэнтральнай у Менску.

Здаровыя бярозы, ліпы і каштаны спецтэхніка ператварае ў пянькі. Усё законна - планавая рэканструкцыя цеплатрасы, піша greenbelarus.info.

Жыхары абураныя: чаму нельга было знайсці іншы спосаб адрамантаваць трубы?

- Калі мы выбіралі, дзе жыць, спыніліся на гэтай вуліцы ў тым ліку і таму, што яна такая зялёная. Дамы патаналі ў дрэвах. Сёння ж ля суседняга дома высеклі рэальна ўсё - штук 20. Больш няма дзе весці новую цеплатрасу, акрамя як па зялёных насаджэннях? У гэты момант старая ідзе па ходніках. На пытанне, чаму не зрабіць на дарозе, адказ: «Гэта не мы вызначаем». Наперадзе яшчэ ўся вуліца. Як так?! Жывыя прыгожыя дрэвы. Зварот у адміністрацыю адправілі, вядома, але ён будзе разглядацца ад 15 дзён. За гэты час дрэў не застанецца, - абураецца ўладальнік кватэры на вуліцы Цэнтральнай Яўген.

Мясцовыя жыхары патэлефанавалі аператарам Зялёнага тэлефона, дзе ім параілі для пачатку выклікаць міліцыю. Юрысты дапамаглі скласці зварот у aдміністрацыю Заводскага раёна і парэкамендавалі пагутарыць з эколагам «Зелянбуда» з нагоды наяўнасці гнёздаў на дрэвах.

Яўген падзяліўся вынікамі гутаркі з эколагам і галоўным інжынерам «Зелянбуда».

- З размовы стала зразумела, што ссекчы 135 дрэў проста танней, чым шукаць іншыя варыянты. Эколаг паведаміў, што праект зацвярджаўся 4 гады таму. На пытанне аб тым, што за 4 гады на дрэвах маглі пасяліцца птушкі, проста развялі рукамі.

Цяпер ідзе перыяд актыўнага гнездавання птушак, у гнёздах могуць быць птушаняты. Высечка дрэў забароненая да 15 жніўня. У адваротным выпадку будуць вялізныя штрафы.

У «Зелянбудзе» Заводскага раёна паведамілі: арганізацыя працуе паводле дамовы будаўнічага спецпадраду з «Мінскэнэргаспецрамонт». На вуліцы вядзецца рэканструкцыя цепламагістралі, гэта значыць, яе замена. Трубы пракладзеныя пад зялёнай зонай, таму прадугледжваецца кропкавая высечка дрэў: 135 дрэў і 358 кустоў.

- Мы ўжо тлумачылі жыхарам: раней дрэвы садзілі, нягледзячы на тое, якія ёсць камунікацыі пад зямлёй. Як вынік - цяпер, каб правесці рэканструкцыю камунікацый, даводзіцца высякаць нават здаровыя дрэвы. Цяпер ужо ёсць строгі рэгламент: на тэрыторыях, дзе ёсць цепламагістраль і камунікацыі, дрэвы не высаджваюцца, каб потым не ўзнікала праблем.

У «Мінскэнэргаспецрамонце» заявілі, што без высечкі дрэў раскопкі і рэканструкцыю правесці немагчыма. Са слоў прадстаўнікоў кампаніі, праект прайшоў незалежную экспэртызу, узгоднены з Менгарвыканкамам.

- З іх словаў вынікае, што яны збіраюцца выкопваць і дэмантаваць старую цеплатрасу і на гэтым жа месцы пракласці новую. Нам работнікі паведамілі адваротнае. На месцы праведзеных работ каля дома нумар 1 добра відаць, што высеклі дрэвы якраз у сярэдзіне зялёных насаджэнняў, дзе няма старой цеплатрасы. Па люках, а таксама слупах пару над асфальтам выразна зразумела, што цеплатраса ідзе пад ходнікамі, - адзначае Яўген.

«Зелянбуд» абяцае кампенсацыйныя пасадкі: 298 дрэў і 498 кустоў. Ужо высаджаныя блізу 150 дрэў у зялёных зонах. Замест кожнага высечанага дрэва садзяцца ў сярэднім тры новыя.

- Гэтыя дрэвы былі пасаджаныя 50 гадоў таму. Не на цеплатрасе. Іх пасадзілі бацькі, бабулі і дзядулі тых людзей, якія цяпер жывуць у гэтых дамах, адпачываюць у цені дрэў, любуюцца імі з вокнаў. Як яе могуць суцешыць кампенсацыйныя пасадкі незразумела дзе? Калі распрацоўваўся праект, ніхто не ўлічыў дрэнную экалогію гэтага раёна (у некалькіх кроках прахадная МАЗа). Гэтыя дрэвы вельмі ратавалі.

Яўген мае намер дамагчыся часовага прыпынення высечкі праз гнездаванне птушак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках