7 траўня 2024, aўторак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднавяскоўцы расказалі падрабязнасці пра аршанскага пратэжэ Лукашэнкі

23
Аднавяскоўцы расказалі падрабязнасці пра аршанскага пратэжэ Лукашэнкі
ЛЕАНІД ПЯНЬКОЎСКІ
ФОТА: GZTZARA.BY

Са слоў суседзяў атрымалася, што «Лёня частуе, але не п'е...».

«Лёня частуе, але не п'е...» - так сайту belaruspartisan.org ахарактарызавалі Леаніда Пянькоўскага тыя, хто хадзіў з ім у адну школу і дагэтуль падтрымлівае прыяцельскія стасункі.

Цяперашні старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта нарадзіўся ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Там дагэтуль жывуць яго самыя блізкія людзі.

- У нашай вёсцы засталася ягоная маці, сястра, - распавялі пра сям'ю Пянькоўскіх жыхары Баўсевічаў. – Маці ўжо ва ўзросце, таму яе адну не пакідаюць, увесь час за ёй дачка прыглядае. Летам яны тут жывуць, а на зіму забіраюць яе да сябе. Гады два таму тут адзначалі ўсе разам яе 80-годдзе. А бацька Леаніда памёр даўно...

Старэйшы брат Віктар Пянькоўскі пастаянна прыязджае сюды – ён маці таксама не пакідае. Ён працуе лекарам у Магілёве цяпер.

Лёня апошні раз прыязджаў сюды на Радаўніцу. На вялікія святы ён заўсёды тут.

Змяніўся ён, стаўшы чыноўнікам? Не, не памяняўся. У крымінальных гісторыях ніхто з Пянькоўскіх заўважаны не быў. У іх добрая, правільная сям'я. Старэйшы сын Віктар скончыў Медыцынскі інстытут. А Лёня пасля заканчэння ветэрынарнага інстытута (па першай спецыяльнасці ён заатэхнік), на мясакамбінаце ў Воршы працаваў. Там і сястра яго працавала. У іх ёсць яшчэ адзін брат, Уладзімір, ён працаваў у свой час у Круглянскім раёне галоўным аграномам. Ён займаў розныя пасады, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Адным словам, усе ў іх разумныя.

Леаніда, наколькі я ведаю, простыя людзі хваляць. Ён трымае дыстанцыю, блізка да сябе не падпускае. Але ў зносінах нікому не адмаўляе. З яго братам мы можам іншы раз і па чарцы выпіць, калі ён сюды прыязджае, за жыццё пагаварыць, абмеркаваць любыя тэмы. Ну а з Лёнем зусім іншыя размовы. Ён наліць - налье, шчодра пачастуе, а сам ніколі не п'е. За рэдкім выпадкам можа чарку падняць. І так заўсёды было.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу асабіста разабрацца з непрыемнай сітуацыяй, якая адбылася з Леанідам Пянькоўскім, які нядаўна ўзначаліў Аршанскі райвыканкам. Яна звязана з дзеяннямі аператыўных службаў у дачыненні да службовай асобы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках