10 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі рабочыя паказваюць рэжыму кулак - яму час збіраць рэчы»

4
«Калі рабочыя паказваюць рэжыму кулак - яму час збіраць рэчы»
ФОТА: KP.BY

Павел Севярынец падвёў вынікі вясновых пратэстаў.

Адзін з лідараў аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, пракаментаваў сайту Charter97.org падзеі пратэстнай вясны-2017.

- Вы бралі ўдзел у розных акцыях пратэсту і можаце параўноўваць. Ці адрозніваліся акцыі пратэсту 2017 года ад пратэстаў папярэдніх гадоў?

- Безумоўна. Беларускі народ падняўся на некалькі прыступак бліжэй да свабоды. Калі параўноўваць з пратэстамі 1996 года, 2000, 2006 г, 2010 гадоў - асноўнай рухаючай сілай тых акцый былі студэнты, прадпрымальнікі, інтэлігенцыя. Гэты пласт насельніцтва выступаў супраць хамства, несправядлівасці. Сёлета мы ўбачылі вялізную колькасць рабочых і пенсіянераў. Усе яны былі настроеныя вельмі рашуча. Таксама можна адзначыць шматтысячныя Маршы ў рэгіёнах. У некаторых гарадах ніколі не праходзілі такія маштабныя акцыі, для некаторых гарадоў - гэта першы пратэстны досвед. Беларусы пачалі заяўляць пра свае палітычныя правы. Усё гэта не абяцае рэжыму нічога добрага.

- Тое, што адбывалася гэтай вясной, гэта выпадковасць ці заканамернасць?

- Гэта заканамернасць. Беларусы жудасна стаміліся ад Лукашэнкі і ягонага рэжыму. Зрухам да акцый стаў дэкрэт №3, але ж зразумела, што не толькі з гэтай прычыны людзі пачалі выходзіць. Эканамічныя патрабаванні вельмі хутка змяніліся палітычнымі, патрабаваннямі адстаўкі. Лукашэнка проста давёў людзей. Калі рабочыя з заводаў паказваюць «працоўны кулак» - значыць, прадстаўнікам рэжыму пара збіраць рэчы.

- Які Ваш прагноз, што будзе далей адбывацца ў сітуацыі крызісу і нарастальнай незадаволенасці беларусаў уладай? Што будзе далей?

- Сітуацыя вельмі нагадвае землятрус: штуршкі адбываюцца адзін за адным, але паміж імі бываюць маленькія перапынкі. Вельмі дрэнна, калі сітуацыя дойдзе да нейкіх разбуральных наступстваў. Калі ў рэжыма засталася хоць кропля розуму - яны павінны садзіцца за круглы стол, перадаваць уладу і бегчы - гэта будзе лагічнае і аптымальнае развязанне, якое задаволіць усіх. «Добра, прэч адсюль, едзьце - толькі пакіньце ў спакоі нашу краіну». Калі ўсё ж такі ўпруцца, пачнуць ціснуць, закручваць гайкі - знясе разьбу і тады мала не падасца. Але Беларусь еўрапейская, цывілізаваная краіна, у якой прынята падыходзіць да ўсіх праблем з розумам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках