7 траўня 2024, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naviband праспявае ў фінале Кубка Беларусі ў футболе

Naviband праспявае ў фінале Кубка Беларусі ў футболе

Матч адбудзецца ў Горадні на стадыёне ЦСК «Нёман».

Перад фіналам Кубка Беларусі ў футболе, які 28 траўня пройдзе ў Горадні, выступіць гурт NaviBand, які рэпрэзентаваў сёлета нашу краіну на «Еўравізіі», піша tut.by.

Матч адбудзецца на стадыёне ЦСК «Нёман» і пачнецца а 17.00. А 15.00 заўзятараў чакае музычна-забаўляльная праграма, падчас якой перад гледачамі выступяць фіналісты конкурсу «Мова.Музыка.Футбол!». Уваход на мерапрыемства вольны.

Нагадаем, што ў фінале сыграюць салігорскі «Шахцёр» і берасцейскае «Дынама». У касах стадыёна засталася ўсяго тысяча квіткоў. Іх можна набыць онлайн тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках