5 траўня 2024, Нядзеля, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замежнікаў вы запрашаеце, а нам самім няма чаго есці»

9
«Замежнікаў вы запрашаеце, а нам самім няма чаго есці»

Спартовыя мерапрыемствы Лукашэнкі выклікаюць усё большае раздражненне ў беларусаў.

Беларусь абавязалася правесці адразу два буйныя міжнародныя спартовыя спаборніцтвы, піша «Завтра твоей страны».

У 2019 года ў Менску пройдуць II Еўрапейскія гульні, а 2021-м беларуская сталіца супольна з Рыгай прыме чэмпіянат свету ў хакеі.

Першыя Еўрапейскія гульні, якія адбыліся ў чэрвені 2015 года ў Баку, афіцыйна абышліся азербайджанскаму бюджэту на 1,12 млрд даляраў. Напраўду, як падлічылі журналісты Расейскай службы BBC, на падрыхтоўку гульняў арганізатары патрацілі з дзяржбюджэту больш за 5 млрд даляраў.

Мяркуючы з таго, што падрыхтоўкай спартовых спаборніцтваў у Беларусі занятыя чыноўнікі вышэйшага рангу (старшынём аргкамітэта Еўрагульняў-2019 прызначаны прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў) кіраўніцтва краіны было вельмі зацікаўленае атрымаць права на іх правядзенне. Чаму?

Карбалевіч: Гэтыя спаборніцтвы могуць выклікаць раздражненне абывацеляў

Еўрапейскія гульні пройдуць за год да чарговай кампаніі ў выбарах прэзідэнта Беларусі.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч мяркуе, што ўлады

чакаюць не эканамічных, а палітычных дывідэндаў.

- Гэта прэстыж Беларусі як спартовай краіны, пэўны піяр, - адзначае аналітык.

Са слоў суразмоўцы, турысты ў Беларусь прыедуць, але «гэта будзе невялікі сегмент, бо хакей развіваецца не ва ўсіх краінах».

- Мы бачым, што гатэлі, пабудаваныя ў Менску да чэмпіянату свету 2014 года, цяпер пустуюць. Прычым, яны належаць дзяржаве. Гэта значыць, нагрузка кладзецца на бюджэт, - кажа экспэрт.

Ці спатрэбіліся алімпійскія аб'екты 1980 года Менску?

Што тычыцца ўплыву буйных спартовых мерапрыемстваў на рэйтынг дзейнай улады ўнутры краіны, то, на думку аналітыка, настроі беларусаў хутка мяняюцца.

- У 2014 годзе рэйтынг улады на фоне чэмпіянату свету павышаўся на кароткі час, а праз некалькі тыдняў ці месяцаў гэты эфект ішоў на спад, - нагадвае экспэрт.

Ён не выключае, што на фоне эканамічнага крызісу правядзенне такіх буйных форумаў можа наадварот выклікаць раздражненне сярод абывацеляў.

- Людзі пачнуць наракаць: маўляў, замежнікаў вы запрашаеце, а нам самім няма чаго есці, - падкрэслівае Валер Карбалевіч.

Кавалкін: Наўрад ці спартовыя спаборніцтвы дапамогуць выправіць эканамічную сітуацыю

Эканаміст Уладзімір Кавалкін мяркуе, што ўлады разлічваюць прадэманстраваць здольнасць праводзіць мерапрыемствы такога ўзроўню.

- Акрамя таго, ёсць разлік на актывізацыю турыстаў, - адзначае экспэрт. - Гэта нагода, каб прыцягнуць замежнікаў у Беларусь, паказаць ім, што ёсць такая краіна, што яна бяспечная і сюды можна прыязджаць.

У той жа час, на думку суразмоўцы, ні Еўрапейскія гульні, ні хакейны чэмпіянат не змогуць паўплываць на стан беларускай эканомікі.

- У мінус нас цягне экспарт, які падае з году ў год, а таксама напружаныя эканамічныя стасункі з Расеяй. Я не думаю, што правядзенне гульняў неяк дапаможа выправіць сітуацыю, - мяркуе экспэрт.

З ягоных слоў, звычайна падчас планавання буйных спартовых мерапрыемстваў чыноўнікі ацэньваюць ключавую рызыку: каб адпаведныя спартовыя аб'екты былі запатрабаваныя ў перспектыве і не прыносілі страты.

- У беларускіх рэаліях складана казаць аб акупнасці спартовых аб'ектаў, бо гэтых звестак няма, яны не публікуюцца, - падкрэслівае Уладзімір Кавалкін.

Пакуль самым маштабным спартовым мерапрыемствам, праведзеным у Беларусі, застаецца Чэмпіянат свету ў хакеі, які прайшоў у Менску ў траўні 2014 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках