7 траўня 2024, aўторак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску высякаюць дрэвы, каб не закрываць «прэзідэнцкую» дарогу

10
У Менску высякаюць дрэвы, каб не закрываць «прэзідэнцкую» дарогу
ФОТА: TUT.BY

Жыхары дамоў на вуліцы Цэнтральнай дамагліся прыпынення высечкі дрэў.

Жыхары дамоў на вуліцы Цэнтральнай у канцы мінулага тыдня былі непрыемна здзіўлены: у іх дварах пачалася масавая высечка дрэў. Высветлілася, што высякаюць дрэвы, чысцячы пляцоўку пад пракладку цеплатрасы. Сёння а 9 раніцы людзі сабраліся патрабаваць спыніць высечку. І дамагліся прыпынення работ, піша tut.by.

— Яны збіраюцца праводзіць мадэрнізацыю цепламагістралі, якая праходзіць пад дарогай. Паводле праекту дарогу пастанавілі не чапаць, а пракласці новыя трубы пад зялёнай зонай. Гэта значыць высечы 60 ліставых, 43 іглічныя, 25 пладовых дрэў плюс хмызнякі, — кажа мясцовы жыхар Аляксандр.

Мясцовыя жыхары былі абураныя такім жаданнем зэканоміць: высекчы дрэвы, каб потым не перакладаць асфальт.

У «Зелянбудзе» Заводскага раёна спачатку казалі, што дрэвы пілуюць менавіта таму, што цеплатраса праходзіць пад зялёнай зонай. І такая пастанова была прынятая пры распрацоўцы праекта мадэрнізацыі цеплатрасы.

— Мы ў гэтым ланцужку канчатковае звяно, мы здабылі тэндэр на працы і зараз іх выконваем. Пастанову аб высечцы дрэў пад рамонт цеплатрасы прымалі падчас распрацоўкі праекта. Мы прынялі гэта ўжо як дадзенасць, — казалі ў «Зелянбудзе» Заводскага раёна. І абяцалі кампенсацыйныя пасадкі.

ГЭТЫЯ ДРЭВЫ ТАКСАМА ПЛАНУЮЦЬ СПІЛАВАЦЬ

Але логіка абаронцаў дрэваў была жорсткая: дрэвам па 50 гадоў — відавочна ж, што яны растуць не над старой цеплатрасай.

Сёння з раніцы прысутным пацвердзілі: так, старая цеплатраса — пад дарогай, сякуць пад новую.

— Гэта будзе новая цеплатраса, не рамонт старой, — пацвердзіў прысутным прараб Алег Мазаляка. — Мы проста выканаўцы, усе робім згодна з праектам і дамовай.

ПРАРАБ ТЛУМАЧЫЦЬ: ПАСТАНОВУ СЕКЧЫ ДРЭВЫ ПРЫМАЎ ЗАКАЗЧЫК ПРАЕКТА

Пасля званка кіраўніцтву прараб сказаў, што цягам паўгадзіны да людзей прыедуць прадстаўнікі заказчыка праекта — «Менскэнэргаспецрамонт». Праз дзве з паловай гадзіны высветлілася: прыедуць пад 14.00.

У сярэдзіне дня прадстаўнікі заказчыка прыехалі ж на сустрэчу.

— Дарагія мае, на маім балансе лічыцца вось гэтая гнілая гаспадарка, якая праходзіць пад гэтай вуліцай ды ідзе ў бок МАЗа. Тут, пад дарогай, ляжыць чатыры трубы ў бетонным латку і ўсё гэта ўжо даўно згніло, — патлумачыў Аляксандр Буза, дырэктар філіяла Мінскэнэрга «Менскія цеплавыя сеткі». — Цеплатрасе гэтай прыкладна 40-45 гадоў, у ёй няма нічога жывога. Больш за тое, толькі за гэтую зіму тут у асфальт правалілася чатыры аўтамабілі. Гэтая дарога, як і цепласетка, ужо небяспечная. Цеплавая траса сябе зжыла. У гэтым годзе Мінскэнэрга нарэшце знайшла сродкі, каб замяніць трасу да зімы.

Дарога гэтая — №1, па ёй прэзідэнт ездзіць на МАЗ. Па суседняй вуліцы Служба бяспекі ездзіць не дае. Таму закрываць гэтую дарогу на доўгі час нельга. Такім чынам, пракласці пад ёй новыя трубы не атрымаецца.

— Вядома, прасцей высечы дрэвы!, — абурыліся людзі.

— Не лягчэй, не прасцей. Вы думаеце, што я шкоднік? — працягваў Аляксандр Буза. — Для таго, каб эксплуатаваць цеплатрасу, яе трэба перыядычна абслугоўваць: адкрываць камеры, залазіць унутр, чысціць, мяняць фільтры і г. д. Гэта не проста паклаў трубу і забыўся.

— А да гэтага часу вы, як гэта рабілі?

— Да гэтага мы штогод лакальна адкрывалі пашкоджанні, латалі і закрывалі. Таму што грошай на новую трасу не было. Да вашага ведама, адзін кіламетр трубы сеткавай вады каштуе мільён даляраў. Грошы велізарныя. У гэтым годзе грошы на замену знайшлі, трэба мяняць.

— Дык чаму нельга пакласці новую трасу пад дарогай, дзе старая?

— Яшчэ раз тлумачу: таму што для гэтага трэба закрыць дарогу на сем месяцаў. Адміністрацыя Заводскага раёна нам у гэтым катэгарычна адмовіла, — растлумачыў Буза. — Ды і пад дарогай сёння ніхто ўжо не пракладае новыя трубы: дарогі увесь час пасыпаюць соллю, соль ідзе ўніз, трапляе на трубы, яны ржавеюць, рвуцца і рамантаваць іх даводзіцца зноў кожны год. Таму праектнай арганізацыяй была прынятая пастанова класці трубы пад зялёнай зонай.

— А вы можаце пакласці новыя трубы, калі не пад дарогай, то хоць бы бліжэй да дарогі, а не ў самым цэнтры сквера? Каб высеклі толькі дрэвы, якія стаяць ля дарогі, а астатнія пакінулі? — удакладнілі жыхары.

— Такі варыянт магчымы, — сказаў адзін з аўтараў праекта. — Скажу, што мы разглядалі розныя варыянты, калі прымалі пастанову. Каб пракласці пад дарогай, яе давядзецца закрыць на паўгода як мінімум. Калі б мы закрылі дарогу, вы б тут сабраліся менавіта з гэтай нагоды.

Праз паўгадзіны сходу дырэктар Менскіх цеплавых сетак прапанаваў два варыянты развязання канфлікту: разгледзець варыянт пракладкі труб на месцы старых, гэта значыць пад дарогай, альбо зрушыць пракладку бліжэй да дарогі, каб пад высечку трапіла толькі частка дрэў. Жыхары дамоў з варыянтамі пагадзіліся. Але намагалі ўсё ж на першым. Заказчык праекта таксама паабяцаў, што да прыняцця пастановы ўсе працы прыпыненыя і заўтра секчы дрэвы ніхто не прыедзе.

Дарэчы, пытанне кампенсацыйных пасадак з жыхарамі таксама абмеркавалі.

— Я вам абяцаю, што высаджу вам тут столькі дрэў, колькі вы захочаце, а не колькі належыць паводле плану, — паабяцаў жыхарам Аляксандр Буза.

А праектант прапанаваў мясцовым узяць таксацыйны план і пазначыць на ім канкрэтныя месцы, дзе яны хочуць, каб ім высадзілі кампенсацыйныя дрэвы і кусты.

На сераду ў жыхароў дамоў прызначаная сустрэча з кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна. Энэргетыкі паабяцалі прысутнічаць на ёй і хадайнічаць там аб закрыцці дарогі і пракладцы труб пад ёй.

Пад такімі калектыўным зваротам з патрабаваннем не пагаршаць экалагічную сітуацыю гэтага раёна і перагледзець праект падпісваюцца абаронцы дрэў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках