8 траўня 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ страчвае расейскі рынак

12
МАЗ страчвае расейскі рынак

Беларускі вытворца апусціўся на сёмае месца на расейскім рынку грузавікоў.

МАЗ паводле вынікаў красавіка заняў сёмае месца на расейскім рынку грузавікоў, паводле звестак аб рэгістрацыі новых аўтамабіляў, апублікаваных агенцтвам "Аўтастат". Паводле вынікаў першага квартала ён упаў з трэцяга на шостае месца. Усяго ў Расеі за красавік было зарэгістравана 276 новых МАЗаў, што на 1,8% больш, чым год таму, піша belmarket.by.

Колькасць рэгістрацый у красавіку скарацілася ў параўнанні з сакавіком гэтага года, калі на рахунку МАЗа «Аўтастат» зафіксаваў 304 грузавікі. Таксама застаўся ў мінулым эфект нізкай базы. Першы квартал 2016 года быў адзначаны як найгоршы для расейскага рынка за апошнія гады.

Агулам расейскі рынак у красавіку вырас на 35,7% у параўнанні з мінулым годам да 5 903 аўтамабіляў. Яго лідарам застаўся КАМАЗ, які гэтым разам нарасціў продажы на 27,4% да 2 193 аўто. На другім месцы ГАЗ, які страціў 15%, з 614 аўтамабілямі. На трэцім Volvo з 378 рэгістрацыямі (+ 202,4%), далей ідуць ISUZU з 350 аўто (+ 117,4%), Mercedes з 342 (+ 557,7%) і SCANIA з 292 (+ 128,1%). Толькі потым у спісе лідараў замацаваўся МАЗ.

Беларускі вытворца нарасціў продажы на 23,8% да 1 102 аўто. Ён на чацвёртым месцы, прапусціўшы наперад сябе Volvo, якая прадала за студзень-красавік 1 175 аўто, або ў 3,4 раза больш, чым год таму.

Лідарам рынку застаўся КАМАЗ, які павялічыў збыт на 20,2% да 7 247 самаходаў, на другім месцы ГАЗ, які страціў 1,1% збыту. Яго вынік за студзень-красавік 2 147 аўтамабіляў.

Расейскі рынак грузавікоў у студзені-красавіку вырас на 33,8% да 19,3 тысяч аўтамабіляў.

Калі дынаміка МАЗа не зменіцца, то ён прапусціць наперад у агульным «заліку» таксама Mercedes і SCANIA, на рахунку якіх 1034 і 1088 грузавікоў.

Трэба адзначыць, што дзель Расеі ў структуры экспарту беларускіх грузавых аўтамабіляў паступова пачынае зніжацца. Вытворцы шукаюць новыя рынкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках