11 траўня 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў школах будзе прыняты графік «пад Колю»

13
Стала вядома, калі ў школах будзе прыняты графік «пад Колю»

Чыноўнікі заяўляюць, што даручэнне Лукашэнкі «ўсімі пачутае».

Узгодненую пастанову пра час пачатку заняткаў у менскіх школах могуць прыняць да канца чэрвеня, паведаміла сёння журналістам начальніца аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта адукацыі Менгарвыканкама Марына Юркевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

«Гэтае пытанне абмяркоўваецца з бацькоўскай супольнасцю, бо ў нас ёсць установы адукацыі, якія працуюць і ў першую, і ў другую змены. Даручэнне прэзідэнта ўсімі пачутае. Думаю, ужо ў канцы чэрвеня будзе прынятая нейкая ўзгодненая пастанова паміж апякунскай радай, бацькоўскімі камітэтамі, адміністрацыямі ўстаноў і ўпраўленнямі адукацыі, спорту і турызму», - адзначыла Марына Юркевіч.

«На ўзроўні гарадскіх зацікаўленых структур і рэспубліканскіх органаў улады будзе прымацца ўзважаная адзіная пастанова», - сказала яна.

Нагадаем, што Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ, спасылаючыся на тое, што яго сын Мікалай не высыпаецца. «Нам трэба мяняць графік працы школ. Раней дзевяці гадзін урокі пачынаць не трэба», - сказаў дыктатар 12 траўня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках