7 траўня 2024, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Украіны: Следства ў справе Шарамета дапусціла памылку

6
Генпракурор Украіны: Следства ў справе Шарамета дапусціла памылку
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Юрый Луцэнка заявіў, што МУС Украіны таксама прызнала памылку.

Следства дапусціла сур'ёзную памылку ў расследаванні справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта распавёў генпракурор Юрый Луцэнка ў Вярхоўнай Радзе, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордан».

«У дачыненні да спадара Шарамета следства прадаўжаецца, мы далучылі туды найлепшых пракурораў. Павінен прызнаць, што ў гэтым следстве была дапушчаная памылка, канкрэтная памылка ў тым, што, канфіскаваўшы 201 камеру відэаназірання, яшчэ адна, як выявілася, самая важная, не была канфіскаваная, што ўвесь гэты час не давала важнай інфармацыі следству. Дзякуючы журналістам гэтыя здымкі сталі вядомымі, шкада, што на ўвесь свет, а не толькі для следчых. Аднак, гэтыя плёнкі з'яўляюцца вельмі важнымі для следства», - сказаў генпракурор.

Ён адзначыў, што кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў таксама прызнала гэтую памылку.

Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў сузаснавальніцы «Украінскай праўды» і ягонай грамадзянскай жонцы Алене Прытуле.

Рэдакцыя расследаванняў «Слідство.Інф» і журналісты міжнароднай сеткі Organized Crime and Corruption Reporting Project знялі фільм-расследаванне аб забойстве журналіста. У ім распавядалася, што звязаны з украінскімі спецслужбамі Ігар Усціменка і яшчэ адзін чалавек з вечара 19 ліпеня да позняй ночы 20 ліпеня знаходзіліся непадалёк ад дома Шарамета.

Спікер СБУ Алена Гітлянская паведаміла, што чалавек, заўважаны ля машыны Шарамета перад яго забойствам, быў звольнены з СБУ ў 2014 годзе. Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак дадаў, што Усціменку звольнілі з СБУ ў сувязі са станам здароўя.

МУС выклікала на допыт аўтараў фільма-расследавання, а таксама Усціменку. 15 траўня былы супрацоўнік СБУ з’явіўся ў паліцыю.

Падрабязнасці ягонага допыту не вядомыя. Як паведаміла дэпутат Вярхоўнай Рады Вікторыя Сюмар, Усціменка распавёў, што ў тую ноч вёў назіранне за асобай, якая не мела дачынення да справы Шарамета.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках