6 траўня 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нявеста Міраслава Лазоўскага распавяла пра катаванні пасля арышту

2
Нявеста Міраслава Лазоўскага распавяла пра катаванні пасля арышту
ФОТА: SVABODA.ORG

У СМІ трапляе ўсё больш інфармацыі ад сваякоў фігурантаў «справы патрыётаў».

Нявеста аднаго з фігурантаў «справы Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага Святлана расказала «Свабодзе» пра вядомыя ёй факты: што яе жаніх быў моцна збіты падчас арышту і што ў першыя дні следства да яго не пускалі адваката, хаця допыты прадаўжаліся, у тым ліку ўначы.

«Цяпер аб катаваннях нічога не ведаю, бо такіх звестак яны не даюць, у лістах пра гэта нічога не пішуць, бо тады б лісты не даходзілі. Таму не ведаю, ці верыць гэтым меркаванням аб катаваннях. Ад адваката ведаю, што выглядае ён як быццам нармальна, ні на што не скардзіцца, адчувае сябе добра.

Але як там напраўду, калі шчыра, не ведаю. Спадзяюся, што без гэтага абыходзіцца. Але пры затрыманні - так, бачыла, што ў яго твар быў разбіты ў кроў. Прыйшлі да нас з ператрусам, а яго спачатку не прывялі, падманвалі мяне, казалі, што ён дзесьці едзе, хоць трымалі ўнізе. Я запатрабавала, каб яго прывялі, і нарэшце гэта зрабілі. На твары Міраслава было шмат крыві, якая спяклася, але была і свежая кроў. Калі пасадзілі да сцяны, дык кроў закапала з носа на падлогу. Самі мне прапанавалі яму твар выцерці. Як разумею, калі была свежая кроў, то ўнізе збівалі, калі трымалі перад кватэрай. І на патыліцы была вялікая чырвоная пляма крыві ад удару. Але цяпер такога няма, як кажа адвакат, усё нармальна. Хоць адвакаты ж даюць падпіску пра неразгалошванне», - кажа Святлана.

Ці мог Міраслаў Лазоўскі адразу пасля затрымання кантактаваць з адвакатам?

Святлана кажа:

«Не, таму што ведаю, што адразу да яго не пускалі адваката, пры гэтым допыты прадаўжаліся. І яшчэ пра першы тыдзень Міраслаў казаў, што не давалі спаць, бо прыходзілі з допытамі. Гэта ён перадаваў праз адваката. Што ўвесь час хадзілі да яго - так цэлы тыдзень. Пра гэта я даведалася нядаўна, бо не хацелі мяне турбаваць, не расказвалі», - кажа нявеста Міраслава Лазоўскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках