6 траўня 2024, панядзелак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафестывалі ў Канах

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафестывалі ў Канах

У сцэнары ідзе гаворка пра пытанні веры, сям'і, выжывання і камунікацый.

Кансультатыўная рада Канскага кінафестывалю ўзнагародзіла спецыяльным прызам ScripTeast сцэнар «Саламонава гара».

Яго напісалі беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным запісе Канскага кінафестывалю ў «Фэйсбуку», распавядае «Еўрарадыё».

У сваёй пастанове журы адзначыла: «Журы было зачараванае свежасцю і арыгінальнасцю аповеду ў гэтай мудрагелістай драме». Адзначаецца, што ў сцэнары ідзе гаворка пра пытанні веры, сям'і, выжывання і камунікацый, «але больш за ўсё гаворка ідзе пра тое, як двое вельмі розных людзей могуць знайсці сувязь, якая дае ім сілу і вызваляе іх абодвух».

Лаўранюк распавёў у сацсетках, што ў конкурсе бралі ўдзел 11 сцэнарыяў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сцэнар быў створаны паводле матываў твора «Падобны на Стынга», які напісала драматург Ірына Пісьменная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках