21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў указ аб відэаманіторынгу грамадскай бяспекі за $100 мільёнаў

48
Лукашэнка падпісаў указ аб відэаманіторынгу грамадскай бяспекі за $100 мільёнаў

Адказнае за глабальную сістэму відэаманіторынгу МУС.

Аляксандр Лукашэнка 25 траўня падпісаў указ №187 «Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі», які створыць цэнтралізаваную сістэму відэаманіторынгу ў Беларусі. Упаўнаважанае за выкананне ўказа МУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Асноўнай задачай новай сістэмы названае «назіранне за станам грамадскай бяспекі ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення, раскрыцця і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, вышуку асоб, якія іх учынілі, і асоб, без вестак зніклых, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

Для гэтага ў сістэме маніторынгу будуць функцыянаваць праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі і спецыяльныя дэтэктары, якія дазваляюць зафіксаваць пэўныя падзеі. Плануецца стварэнне відэаархіва з магчымасцю пошуку неабходнай інфармацыі.

Мяркуецца таксама аўтаматызаванае інфармаванне дзяржорганаў сістэмы гарантавання бяспекі «пра наступ падзей, якія ўплываюць на грамадскую бяспеку». Правам атрымліваць інфармацыю, зафіксаваную сістэмай маніторынгу, надзяляюцца i iншыя суб'екты згодна з іх кампетэнцыяй.

Нагадаем, пастанова аб стварэнні Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі была прынятая ў сакавіку на нарадзе ў Лукашэнкі.

Што гэта такое?

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч тлумачыў механізм працы новай сістэмы так:

- Ёсць цэнтр, у ім сканцэнтраваныя ўсе дзяжурныя службы органаў, якія гарантуюць грамадскую бяспеку, здароўе і г.д. Там знаходзіцца дзяжурная служба МУС, дзяжурная служба МНС, хуткая дапамога, памежныя войскі, камітэт дзяржбяспекі і іншыя структуры, - расказаў міністр.

Са слоў кіраўніка МУС, будзе створаная глабальная сістэма відэаманіторынгу грамадскай бяспекі - відэакамеры, сетка перадачы звестак.

«Усё гэта сцякаецца ў адзін цэнтр, аператары рэгіструюць розныя правапарушэнні, здарэнні і гэтак далей і перадаюць у адпаведную службу інфармацыю для рэагавання. Гэтая сістэма ўжываецца ў многіх краінах, гэта эканомія сіл і сродкаў, а эфектыўнасць і хуткасць рэагавання павялічваецца ў разы», - мяркуе Шуневіч.

Ён таксама адзначыў, гэта будзе адна дзяжурная служба, якая забяспечвае маніторынг. Курыраваць яе будзе МУС.

Як паведамлялася, аператарам сістэмы маніторынгу будзе альбо дзяржаўная кампанія, альбо «надзейны прыватнік, гатовы стаць інвестарам». Гаворка ідзе пра суму да 100 млн даляраў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках