21 траўня 2024, aўторак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяржаўныя дармаеды ўсё часцей мяняюць падпаскі»

24
«Дзяржаўныя дармаеды ўсё часцей мяняюць падпаскі»

Сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам на радзіме музыкі напалохала лідскую міліцыю.

Супрацоўнікі лідскай міліцыі мелі намер сарваць творчую сустрэчу беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча, якую ён хоча правесці ў суботу на сваёй радзіме. Планавалася, што імпрэза будзе праводзіцца проста на свежым паветры ў аграсядзібе «Гасціна», якая знаходзіцца ў вёсцы Пяскі, побач з горадам Бярозаўкай.

Аднак ужо сёння да гаспадара аграсядзібы «Гасціна», у якой заўтра адбудзецца сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам, прыехалі з пагрозамі чатыры маёры з Лідскага РАУС. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст Партыі БНФ з Ліды Валерый Мінец.

«Падчас «растлумачальнай» гутаркі пагражалі аграсядзібе непрыемнасцямі ад сваіх «калегаў» з падатковай інспекцыі, даводзілі, што нават каб сустрэцца на закрытай прыватнай пляцоўцы на ўласнай зямлі, трэба ў кагосьці браць дазвол. За дзень да мерапрыемства! Нібыта яны павінны гарантаваць бяспеку гасцей. Ад каго? Хіба што ад саміх сябе.

Які ж узровень страху ва ўладаў, калі нават простая творчая сустрэча па-за горадам, на закрытай пляцоўцы, змушае дзяржаўных дармаедаў усё часцей мяняць на сабе падгузнікі!?», - напісаў актывіст.

Валерый Мінец упэўнены, што такая ўвага з боку сілавікоў да заўтрашняй імпрэзы толькі пашырыць кола гасцей і прыхільнікаў таленту Змітра Вайцюшкевіча.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках