2 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Алег Жалноў: Майго сына ўвесь час адпраўляюць у штрафны ізалятар

4
Блогер Алег Жалноў: Майго сына ўвесь час адпраўляюць у штрафны ізалятар
ЗЛЕВА - АЛЯКСЕЙ ЖАЛНОЎ (МІЛЮКОЎ), СПРАВА - ЯГОНЫ БАЦЬКА АЛЕГ ЖАЛНОЎ

Праз дрэнную турэмную ежу актывіст адчувае увесь час пачуццё голаду.

Вядомаму бабруйскаму блогеру Алегу Жалнову стала вядома аб тым, у якіх умовах адбывае пакаранне ў калоніі №9 у Горках ягоны сын Аляксей. З ягоных слоў, палітвязня рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар (правёў там больш за месяц), не дазваляюць спаткання з роднымі. Падчас гутарак з адвакатам (праз шыбу) побач знаходзяцца супрацоўнікі адміністрацыі калоніі. А за скаргу аб адсутнасці прыватнасці пры такой размове Аляксея адразу адправілі на сем дзён у штрафны ізалятар, піша babruysk.by.

Таксама праз пустую турэмную ежу ён адчувае ўвесь час пачуццё голаду, а купляць прадукты ў турэмнай краме яму не дазваляюць...

У калоніі вязень сумлення знаходзіцца на прафілактычным уліку - нібыта як схільны да агрэсіі, захопу закладнікаў і да хуліганскіх дзеянняў. Зразумела, што гэты «статус» вязню «прызначылі», каб, так бы мовіць, «узаконіць» рэпрэсіі супраць яго.

Блогер Алег Жалноў перакананы, што асуджэнне ягонага сына - гэта помста яму як бацьку - за незалежную блогерскую дзейнасць. За тое, што ён неаднаразова здымаў на камеру і выкладваў на Youtubе відэаролікі, галоўнымі дзейнымі асобамі ў якіх былі чыноўнікі міліцэйскага міністэрства - парушальнікі заканадаўства.

На волю Аляксей павінен выйсці 28 кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках