21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыла Сярэбранікаў: Дзякуй за сумленнасць, за братэрства, за падтрымку!

Кірыла Сярэбранікаў: Дзякуй за сумленнасць, за братэрства, за падтрымку!
Кірыла Сярэбранікаў

Расейскі рэжысёр Кірыла Сярэбранікаў, які стаў фігурантам крымінальнай справы, упершыню пракаментаваў сітуацыю вакол ягонага тэатра «Гогаль-цэнтр».

23 траўня ў кватэры Кірылы Сярэбранікава і ў будынку «Гогаль-цэнтра», кіраўніком якога ён з'яўляецца, прайшлі ператрусы. Яны праводзіліся ў рамках справы аб крадзяжы блізу 200 млн руб. З версіі следства, грошы былі скрадзеныя кіраўніцтвам «Сёмай студыі», якая была створаная Сярэбранікавым. Сам рэжысёр быў дапытаны ў якасці сведкі.

У падтрымку рэжысёра і тэатра выступілі многія расейскія культурныя дзеячы.

Сёння Кірыла Сярэбранікаў размясціў у «Фэйсбуку» зварот да сваіх прыхільнікаў:

«Дарагія сябры! Першы дзень, як змог сабрацца з думкамі. Першы дзень, як я магу выходзіць на сувязь (у мяне адабралі ўсе сродкі сувязі, усе кампутары). Першы раз пішу нешта тут і чытаю, чытаю, чытаю вашыя словы любові і падтрымкі. Мне гэта, шчыра кажучы, рабіць цяжка, бо душаць слёзы, і эмоцыі раздзіраюць - так хочацца кожнага абняць і падзякаваць асабіста!

Часам у жыцці адбываюцца падзеі, да якіх ты не гатовы, не можаш быць гатовы, - менавіта гэта здарылася са мной і маімі сябрамі, калегамі ў праекце «Платформа». У гэтым праекце цягам трох гадоў удзельнічала вялікая колькасць найлепшых у Расеі маладых кампазітараў, музыкаў, актораў, рэжысёраў, мастакоў, харэографаў, танцораў, тэарэтыкаў і практыкаў мастацтва, а галоўнае, - гледачоў, якія ўвесь час прыходзілі на нашы падзеі. «Платформа» - гэта тое, што я і тыя, хто да гэтай праграмы датычны, ганарымся і што рабіла нас шчаслівымі гэтыя тры гады. Цяпер мы будзем даводзіць, што праект «Платформа» быў, што ён адбыўся. Мы гэта давядзём. Праўду казаць лёгка. Нават калі абставіны, у якіх ты павінен яе прамаўляць, з'яўляюцца вынікам жахлівай несправядлівасці. Але мы спакойныя. Мы ўсе разам. Мы гатовыя да ўсякіх пытанняў і нам няма чаго хаваць. Мой улюбёны тэатр «Гогаль-цэнтр», уся каманда, усе акторы, усе гледачы, заваліў нас у гэтыя дні кветкамі, дзякуй вам вялікі за падтрымку! І вельмі шкадую, што ўся гэтая сітуацыя закранула ўскосна і вас. Дарагія мае любімыя Жэня Міронаў, Чулпан, Фёдар Сяргеевіч, усе мае калегі - расейскія і замежныя, усе, хто падпісаў ліст у нашу абарону, хто выступаў на мітынгу, у нашай і сусветнай прэсе (спіс велізарны, буду тэлефанаваць і пісаць кожнаму асабіста!) - дзякуй за сумленнасць, за брацтва, за вялікую дапамогу і падтрымку! Дзякуй усім нашым родным, каханым і блізкім сябрам, якія дапамагаюць і падтрымліваюць!!!

Гэтыя складаныя дні могуць падарваць веру ў людзей, у справядлівасць, у здаровы сэнс, а ў нас - наадварот! - столькі любові, столькі веры, столькі падтрымкі, што гэта немагчыма забыць і нават немагчыма змясціць у адно чалавечае сэрца. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Я вас усіх вельмі люблю.

Кірыла Сярэбранікаў»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках