21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Трампа дапусціў узмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ

1
Дарадца Трампа дапусціў узмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ
ГАРЫ КОН
ФОТА: KEVIN LAMARQUE/REUTERS

ЗША не плануюць здымаць санкцый з Расеі і нават могуць іх зрабіць больш жорсткім.

Улады ЗША не плануюць змякчаць санкцыі супраць Расеі і нават не выключаюць магчымага ўзмацнення жорсткасці. Пра гэта заявіў у пятніцу журналістам дарадца ў эканамічных пытаннях прэзідэнта ЗША Гары Кон, піша РБК.

«Мы не касуем нашыя санкцыі супраць Расеі. Магчыма, мы разгледзім пытанне аб узмацненні жорсткасці. Прэзідэнт хоча захаваць санкцыі. І я думаю, ён ясна даў зразумець, як расейцы могуць дамагчыся іх скасавання», - падае словы Кона Reuters.

Напярэдадні Кон казаў, што Дональд Трамп пакуль не вызначыўся са сваёй санкцыйнай палітыкай у дачыненні да Расеі. «На гэты момант у нас няма пазіцыі», - заявіў Кон, адказваючы на пытанне, якой пазіцыі наконт антырасейскіх санкцый пільнуецца адміністрацыя Трампа. Тады ж ён дадаў, што прэзідэнт ЗША мае «шмат варыянтаў» дзеянняў у дачыненні да Расеі.

Новая заява Кона прагучала ў рамках саміту G7, які стартаваў 26 траўня на Сіцыліі. У ім бяруць удзел лідары ЗША, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі і Канады.

Reuters дадае, што на саміце кіраўнік Еўрапейскага Звязу Дональд Туск заклікаў лідараў краін G7 пільнавацца сваёй палітыкі санкцый у дачыненні да Расеі. «Развязанне праблемы [пра санкцыі] можа быць дасягнутае толькі пры поўнай рэалізацыі менскіх дамоўленасцей», - падае Reuters словы Туска, сказаныя ім перад пачаткам саміту.

«З часу нашага апошняга саміту G7 у Японіі [у 2016 годзе] мы не ўбачылі нічога, што магло б паўплываць на змяненне нашай палітыкі санкцый у дачыненні да Расеі. Таму я звярнуся да іншых лідараў G7, каб яны пільнаваліся гэтай палітыкі», - сказаў Туск журналістам на Сіцыліі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках