5 траўня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы палітолаг і дарадца прэзідэнта ЗША Збігнеў Бжэзінскі

12
Памёр вядомы палітолаг і дарадца прэзідэнта ЗША Збігнеў Бжэзінскі
Збігнеў Бжэзінскі
ФОТА: NYT.COM

26 траўня ва ўзросце 89 гадоў памёр вядомы амерыканскі палітолаг, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч Збігнеў Бжэзінскі.

Пра гэта ў Instagram паведаміла дачка палітыка Міка Бжэзінскі.

Паводле інфармацыі газеты The New York Times, палітык памёр у шпіталі ў штаце Вірджынія.

Бжэзінскі нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў сям'і польскіх дыпламатаў, у 1950-я гады атрымаў грамадзянства ЗША, дзе зрабіў акадэмічную кар'еру.

Займаўся даследаваннямі ў сферы сацыялогіі, паліталогіі, філасофіі. Асаблівую ўвагу ён надаваў вывучэнню СССР і сацыялістычных краін на прадмет супрацьстаяння «савецкай экспансіі».

У 1977-1981 гадах Бжэзінскі займаў пасаду дарадцы ў нацыянальнай бяспецы ў адміністрацыі прэзідэнта Джымі Картэра.

У апошнія гады вёў актыўную выкладчыцкую і кансультатыўную дзейнасць - узначальваў шэраг грамадскіх арганізацый, уваходзіў у кіраўніцтва некалькіх фондаў і кампаній, быў вядоўцам палітычных праграм на тэлевізіі, з'яўляўся экспэртам Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне.

Выкладаў у Школе паглыбленых міжнародных даследаванняў імя Пола Нітце пры Універсітэце Джонса Хопкінса. З'яўляўся пастаянным сябрам элітнага «Більдэрбергскага клуба», які аб'ядноўвае найбуйнейшых палітычных дзеячаў, банкіраў, кіраўнікоў транснацыянальных карпарацый, эканамістаў і палітолагаў.

Бжэзінскі вядомы таксама як аўтар кнігі «Вялікая шахматная дошка: панаванне Амерыкі і яе геастратэгічныя імператывы» (1997).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках