5 траўня 2024, Нядзеля, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі наважылі «абнавіць» залю Гомельскага аблвыканкама за паўмільёна даляраў

17
Чыноўнікі наважылі «абнавіць» залю Гомельскага аблвыканкама за паўмільёна даляраў

Падрадчыка вызначаць з дапамогай тэндэру.

Гомельскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва праводзіць тэндэр у выбары генеральнай падраднай арганізацыі для вытворчасці работ па аб'екце «Мадэрнізацыя фасадаў і інжынерных сістэм адміністрацыйнага будынка на пр. Леніна, 2 у г. Гомелі» Карэкціроўка. II чарга будаўніцтва». Аб'ект уключаны ў інвестыцыйную праграму Гомельскай вобласці на 2017 год, піша gomel.today.

Цана замовы, якая ўжываецца ў якасці стартавай цаны таргоў, ўстаноўлена сумаю 860 596,58 беларускіх рублёў, што на сённяшні дзень складае 465 тысяч USD. У тым ліку:

- кошт мадэрнізацыі памяшканняў вялікай залі пасяджэнняў адміністрацыйнага будынка на пр. Леніна, 2 у г. Гомелі: 834 328,86 беларускіх рублёў;

- кошт рамонту даху: 26 267,72 беларускіх рублёў.

Арыенціровачныя тэрміны правядзення работ:

- мадэрнізацыя памяшканняў вялікай залі пасяджэнняў: чэрвень-верасень 2017 году;

- рамонт даху: чэрвень-ліпень 2017 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках