5 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя «патлумачыла» сваё беззаконне ў менскім метро

264
Міліцыя «патлумачыла» сваё беззаконне ў менскім метро

Паводле версіі МУС, на міліцыянтаў «напаў» як мінімум Супермэн.

Відэа брутальнага затрымання маладога чалавека ў менскім метро ўзбурыла ўчора беларускія сацыяльныя сеткі.

На апублікаваным Таццянай Стрэльнікавай відэазапісе відаць, як супрацоўнікі міліцыі і метрапалітэна затрымліваюць маладога чалавека на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў менскім метро. Яго, ляжачага, б'юць кулакамі ў твар, ужываюць да яго розныя болевыя прыёмы, у тым ліку становяцца каленам проста на шыю. Тым не менш чацвёра супрацоўнікаў ніяк не могуць з ім справіцца, адзін з іх крычма крычыць камусьці: «Дапамога, Гена!» І толькі ўшасцёх яны змаглі яго забраць.

Пакуль дакладна невядома, што адбылося, але дзяўчына, якая здымала відэа, кажа за кадрам, што бачыла, як хлопец ішоў і нікога не чапаў, калі яго сталі затрымліваць.

Міліцыя ўжо паспела апублікаваць у СМІ сваю версію таго, што адбылося. Калі верыць афіцыйнай заяве прэс-службы МУС, на шасцярых міліцыянтаў «напаў» і паспяхова іх «аддубасіў» як мінімум Супермэн. Пры гэтым «напампаваны» адначасова наркотыкамі і алкаголем.

«У менскім метро затрымалі маладога чалавека, які чыніў супраціў міліцыі», паведаміў учора ўвечары БелТА афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«У 1.25 27 траўня малады чалавек спрабаваў увайсці на станцыю метро “Кастрычніцкая”. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую мы можам агучыць на гэты момант, сваім неадэкватным станам ён прывабіў увагу супрацоўнікаў аховы метрапалітэна. У ходзе разбору ён чыніў актыўны супраціў і нанёс траўмы супрацоўніку міліцыі. У выніку – пералом касцей носа. Кроў супрацоўніка міліцыі і зафіксаваная на запісе, які трапіў у сетку інтэрнэт», – распавёў прадстаўнік МУС.

Паводле словаў Аляксандра Ластоўскага, малады чалавек быў затрыманы. У цяперашні час лекары прымаюць меры, каб вывесці яго са стану наркатычнага атручвання і алкагольнага ап'янення. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула КК №364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў. – заўвага БелТА). Пра падрабязнасці будзе паведамлена пазней, дадаў прадстаўнік ГУУС.

Напісаць каментар 264

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках