5 траўня 2024, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць чалавек, якому я давяраю на 100%»

37
«Ёсць чалавек, якому я давяраю на 100%»

У Беларусі ёсць палітычны лідар, які даказаў устойлівасць перад цяперашняй сістэмай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў апазіцыйны актывіст з Магілёва Раман Мішчанка.

– Хачу падзяліцца сваім меркаваннем, і не варта мяне пераконваць.

Ёсць чалавек якому я давяраю на 100%. Колькі ні лілі б на яго бруду, колькі ні казалі б пра яго дрэнна, я ўсё адно буду яго падтрымліваць ва ўсім.

Я мяркую, толькі ён зможа прывесці нашу краіну да дабрабыту.

Гэты чалавек зможа вярнуць справядлівасць і законнасць у нашу краіну. Я яго паважаю і цаню ягоную непахіснасць перад цяперашняй сістэмай. Цаню ягоную адданасць народу.

Гэтага чалавека клічуць Мікалай Статкевіч. Я з ім да канца.

Людзі, аб'ядноўвайцеся, і мы пераможам! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках