4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карпаты» пад кіраўніцтвам беларуса захавалі прапіску ва ўкраінскай прэм'ер-лізе

2
«Карпаты» пад кіраўніцтвам беларуса захавалі прапіску ва ўкраінскай прэм'ер-лізе
АЛЕГ ДУЛУБ
ФОТА: ФК «КАРПАТЫ»

За тур да заканчэння турніру «Карпаты» забяспечылі сабе захаванне месца ў наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Украіны.

Львоўскія «Карпаты», якімі кіруе былы галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб, захавалі прапіску ва ўкраінскай футбольнай прэм'ер-лізе.

У матчы 31-га тура «Карпаты» ў гасцях узялі верх над Луцкай «Валынню» - 1:0 (Гуцуляк, 38).

За тур да заканчэння турніру «Карпаты» забяспечылі сабе захаванне месца ў прэм'ер-лізе, на 5 балаў апярэдзіўшы «Днепр», які знаходзіцца ў зоне вылету.

На днях ўкраінскае выданне Sport Arena паведаміла, што Алег Дулуб можа вярнуцца ў «Крумкачы», дзе працаваў да пераходу ў «Карпаты», з якімі летась уклаў 5-гадовы кантракт. Дулуб тады стаў сёмым трэнерам львоўскага клуба за год. Калі беларус прыняў каманду, яна замыкала турнірную табліцу, сёння ж львоўцы пакінулі пазадзе сябе двух спаборнікаў - «Днепр» і «Валынь».

- Гэта было вельмі няпроста. Калі прымаеш каманду з нулём балаў, а да найбліжэйшага канкурэнта сем балаў і ты не разумееш ні сілы чэмпіянату, ні магчымасцяў гульцоў, якія ёсць у тваім распараджэнні... Ёсць добрае параўнанне - гэта ўсё адно, што на хаду рамантаваць самалёт, - сказаў Алег Дулуб на прэс-канферэнцыі пасля гульні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках