7 траўня 2024, aўторак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Асада

2
Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Асада

Пад санкцыі таксама патрапілі новыя асобы з асяроддзя сірыйскага дыктатара.

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць урада Сірыі на адзін год. Пра гэта паведаміла прэс-служба Рады ЕЗ, паведамляе ТАСС.

«Рада 29 траўня 2017 года падоўжыла абмежавальныя захады ЕЗ супраць сірыйскага рэжыму да 1 чэрвеня 2018 года», - адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, Рада паведаміла, што ў чорны спіс дададзеныя тры міністры з ураду Сірыі.

У дакуменце гаворыцца, што пастанова аб санкцыях адпавядае стратэгіі ЕЗ што да Сірыі. «У ёй запісана, што Еўразвяз захавае свае абмежавальныя захады супраць сірыйскага рэжыму і яго прыхільнікаў датуль, пакуль прадаўжаюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва», - падкрэсліваецца ў заяве Рады ЕЗ.

Санкцыі ЕЗ супраць Сірыі - гэта адзін з самых значных санкцыйных пакетаў, які калі-небудзь уводзіўся Еўразвязам. Яны ўкараняліся паэтапна з 2012 года і на сёння ўключаюць забарону на імпарт нафты з Сірыі, пастаўкі ў гэтую краіну гатовага паліва і нафтапрадуктаў, абмежаванні на інвестыцыі, замарожванне ў ЕЗ актываў сірыйскага Цэнтрабанка, эмбарга на гандаль тэхналогіямі двайнога прызначэння, а таксама сродкамі і абсталяваннем для маніторынгу або блакавання тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый. Акрамя гэтага 239 фізічных і 67 юрыдычных асоб у Сірыі ўключаныя ў чорны спіс ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках