8 траўня 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паказуха на фоне крызісу

12
Паказуха на фоне крызісу

Мільёны даляраў на вайсковы парад - гэта шмат ці мала для краіны, якая ўвязла ў пазыках?

Лукашэнка даручыў на высокім узроўні арганізаваць і правесці парад да Дня Незалежнасці.

- Мы прынялі пастанову, што праводзім парад сёлета. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія. Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражлівым. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы нездарма ямо вайсковы хлеб, - заявіў дыктатар.

Наколькі «не такія ўжо і вялікія» сродкі будуць затрачаныя на чарговы парад, грамадскасці не паведамілі. Зрэшты, можна здагадацца, што гаворка ідзе пра ўражлівую суму, піша «Салідарнасць».

Нагадаем, што святочныя мерапрыемствы ў Менску, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў 2015-м, абышліся прыкладна на $1,2 млн. І гэта без уліку правядзення парада і аднаўлення дарожнага пакрыцця пасля праходжання тэхнікі.

Дык шмат гэта ці мала для сённяшняй Беларусі - сотні тысяч даляраў на вайсковы парад? Мяркуючы з рэакцыі ў сеціве, для краіны, чыя сумарная дзяржаўная пазыка складае 23 млрд даляраў, мабыць, гэта недазваляльная раскоша (а сёлета Беларусь павінна вярнуць блізу $3,5 млрд запазычанняў). І тым больш, на фоне нядаўняй хвалі пратэстаў, выкліканай скандальным падаткам на беспрацоўе.

Выходзіць, што краіна жыве паводле прынцыпу старажытнага Рыма - хлеба і відовішчаў. І, відавочна, уладу не турбуе тая акалічнасць, што хлеба становіцца ўсё менш. Як і тое, што людзей усё больш раздражняе паказуха на фоне крызісу. Грошай няма, але вы глядзіце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках